Беларускія донары завяршылі папераджальны страйк. Ён праходзіў з 20 да 27 чэрвеня. Акцыі прайшлі ў Магілёўскай, Мінскай, Гомельскай і Брэсцкай абласцях.

Нагадаем, донары пратэставалі супраць адмены льготаў, якімі яны карысталіся (льготы на зубапратэзаванне, санаторна‑курортнае лячэнне, 40% прыбаўка да пенсіі).

Удзельнікі папераджальнага страйку накіравалі лісты ў Палату прадстаўнікоў, урад і Міністэрства аховы здароўя з патрабаваннем захаваць льготы.

Пра тое, што плануецца рабіць далей, распавядае ганаровы донар Ігар Каваленка: «Па выніках адказаў з гэтых ведамстваў мы будзем прымаць канчатковае рашэнне. Ці мы будзем абвяшчаць бестэрміновы страйк, ці ўсё ж такі ўлады сядуць за круглы стол і будзем размаўляць».

Таксама донары збіраюцца ўтварыць каардынацыйную раду, кааптаваць у яе па 1‑2 актывісту ад кожнай вобласці. Менавіта гэтая структура ў далейшым і мусіць кіраваць страйкамі донараў.

Эўрарадыё

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0