У Францыі 19 з 20 футбольных калектываў вышэйшай лігі (95%) маюць назвы родных гарадоў. У Беларусі — толькі «Гомель» плюс «Нёман».

На дварэ быў пачатак 90-х. Вестка аб зьяўленьні на мапе сьвету новых незалежных дзяржаваў абляцела ўсю плянэту. У самой Беларусі адбываліся падзеі ня менш эпахальныя. Праз 200 гадоў няволі беларускае чынавенства нарэшце загаварыла роднай мовай. Адраджэньне нацыянальных традыцыяў набыло масавы характар. Сфэрай, што засталася вольнай ад узьдзеяньня Беларушчыны, быў спорт. Чаму так адбывалася?

Вытокі расейскасьці

Масавае разьвіцьцё спорту ў Беларусі пачалося за саветамі. Партыйныя бонзы ад пачатку зразумелі: нішто лепей за спорт ня здолее арганізаваць расхістаныя народныя масы.

23 чэрвеня 1923 г. УЦВК РСФСР прыняў рашэньне аб стварэньні Вышэйшае рады фізкультуры. Амаль празь месяц пры Саўнаркаме БССР была створаная Вышэйшая рада фізычнае культуры Беларусі. Спорт стаўся адным з прыярытэтаў дзяржаўнае палітыкі. Па ўсёй краіне фізкультурныя гурткі перайшлі пад кантроль прафсаюзаў, будаваліся спортпляцоўкі, ладзіліся спаборніцтвы рознага кшталту, ствараліся аддзелы Ўсесаюзнага фізкультурна-спартовага таварыства «Дынама».

Прыгадайма, што ўсплёск спартовага разьвіцьця ў Беларускай рэспубліцы супаў з пэрыядам, вядомым кожнаму школьніку пад назвай «беларусізацыя». Але лягічнага пранікненьня нацыянальна-культурных здабыткаў у спорт так і не адбылося. Партыйнае кіраўніцтва бачыла ў спорце выключна інтэрнацыянальную зьяву, унівэрсальную прыладу прапаганды.

Назвы — найлепшыя паказьнікі

З 16 камандаў Вышэйшай футбольнай лігі толькі тры ўтрымліваюць у сваіх візытоўках сувязь з роднай глебай: «Нёман» (Горадня), «Гомель» ды «Дняпро-Трансмаш» (Магілёў).

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Кастусь Лашкевіч

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0