Кіра Зварыкіна нарадзілася на Ўкраіне, а неўзабаве пасьля Другой сусьветнай «па разьмеркаваньні» пераехала ў Беларусь. Узорная савецкая шахматыстка, гатовая працаваць за дваіх, у Менску абжылася хутка і ў канцы 1950-х дабралася да шахматнага Алімпу. Праўда, матч з чэмпіёнкай сьвету Лізаветай Быкавай скончыўся паразай прэтэндэнткі, але ў наступныя дзесяцігодзьдзі ніхто з нашых шахматыстак і блізка не канкураваў з грузінкамі, расіянкамі ды кітаянкамі. Не сумняюся ў тым, што Зварыкіна, якая нядаўна вярнулася да сваякоў у Расею, была і застаецца «нашай»…

Спн.Кіра пачала першай у Беларусі на роўных змагацца ў мужчынскіх спаборніцтвах. Аўтабіяграфічная кніга «Ў радох шахматнай гвардыі» (Менск, 1984) — рэдкае для Беларусі шахматнае выданьне, напісанае нармальнай мовай, з гумарам, крытыкай ды самакрытыкай. Такі ж і стыль зварыкінскай гульні — атака й камбінацыі перадусім!

Поўны варыянт артыкулу чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Вольф Р-к

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0