Біты жыцьцём дзядуля ня надта верыў абяцанкам, але раптам хоць нейкім чынам кампэнсуюцца грошы, што ў адзін «цудоўны» дзень ператварыліся ў нішто. Дывідэндаў чакаў доўга. Урэшце дастаўся дзядуля да гэтага ААТ: дзе працэнты ад укладу? А на заводзе патлумачылі, што за мінулыя гады не было ў прадпрыемства прыбытку.

Між тым, Пастаўскі малочны завод — адно з найбольш пасьпяховых прадпрыемстваў райцэнтру. У «раёнцы» рэгулярна друкуюцца артыкулы, якія расказваюць, што прадукцыя карыстаецца нязьменным попытам далёка за межамі раёну, прызнаецца найлепшай на конкурсах харчовай прадукцыі.

Дзядулю чарговы раз падманулі з акцыямі, як не атрымаў ні лядоўні, ні тэлевізара за зьніклы ў ашчадбанку ўклад, што абяцалася на першых прэзыдэнцкіх выбарах.

1,5 млн за прысядзібны ўчастак

Валянціна Сарока зь вёскі Чарты (Пастаўшчына) вырашыла выкупіць 35 сотак прысядзібнай гаспадаркі — каб нашчадкам дасталася і хата, і гэтая зямля. Але чыноўнікі падлічылі, што яна мусіць заплаціць дзяржаве за зямлю і афармленьне дакумэнтаў амаль паўтара мільёна рублёў. Практычна гадавая пэнсія.

Пасьля вайны пры стварэньні калгасаў у бацькоў сп. Валянціны ды сьвёкра зямля і ўласнасьць была забрана адным росчыркам пяра — безь ніякіх выплат ці кампэнсацый. Жанчына можа паказаць гэтыя ўчасткі, але на іх не прэтэндуе. Але каб плаціць за соткі пры хаце, якія дзесяцігодзьдзямі апрацоўвала сям’я! Нонсэнс.

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Міхал Гіль, Паставы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0