Каб вызначыць найпапулярнейшыя кнігі зімы, «НН» зьвярнулася да кнігароў.

У сьпіс бэстсэлераў трапілі выданьні, якія атрымалі ў нашым апытаньні тытул «кніг году», — «Рэчыцкае Палесьсе» і «Краіна Беларусь». Супрацоўнікі «Акадэмкнігі» ў ліку найбольш запатрабаваных назвалі кнігі Алеся Краўцэвіча ды Аляксандра Гужалоўскага. Кнігі прадаюцца ня так хутка, як часопісы ці газэты, таму ў сьпіс бэстсэлераў увайшлі й выданьні мінулых гадоў.

Кнігі па гісторыі й фальклярыстыцы па-ранейшаму займаюць лідэрскія пазыцыі. А вось мастацкай літаратуры амаль і не відаць. Яе месца займаюць навукова-папулярныя выданьні накшталт кніг Алеся Наварыча й Аркадзя Скуратовіча, выдадзеных у сэрыі «Зямля мая».

Адам Воршыч

Кнігарня «Акадэмкніга»

Лукашэвіч А., Аляксееў А. Спадчына Беларусі. — Менск: Менская фабрыка каляровага друку, 2004.

Арлоў Уладзімер, Герасімовіч Зьміцер. Краіна Беларусь. — Менск: Салвія, 2003.

Краўцэвіч Алесь. Стварэньне Вялікага Княства Літоўскага. — Жэшуў, 2000.

Смалянчук Алесь. Паміж краёвасьцю і нацыянальнай ідэяй: Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях. 1864 — люты 1917 г. — Санкт-Пецярбург: Неўскі прасьцяг, 2004.

Гісторыя Беларусі ў кантэксьце эўрапейскай цывілізацыі. Дапаможнік / Пад рэд. Л.Лойкі. — Менск: РІВШ, 2005.

Вэксьлер Пол. Гістарычная фаналёгія беларускае мовы. — Менск: Логвінаў, 2004.

Выхота Валянціна. Беларуска-расейскі слоўнік: Міжмоўныя амонімы, паронімы і полісэмія. — Менск: Беларускі кнігазбор, 2004.

Гужалоўскі Аляксандар. Музэі Беларусі. 1941—1991. — Менск, 2004.

Воспоминания о городе. История Минска в фотографиях из коллекции Василия Каледы. — Минск: Четыре четверти, 2004.

Лозка Алесь. Беларускі народны каляндар. — Менск: Полымя, 2002.

«Кнігарня пісьменьніка»

Катовіч Аксана, Крук Янка. Зімовыя сьвяты. — Менск: Мастацкая літаратура, 2004.

Пяткевіч Часлаў. Рэчыцкае Палесьсе. — Менск: Беларускі кнігазбор, 2004.

Радзівіл Францішка Ўршуля. Выбраныя творы. — Менск: Беларускі кнігазбор, 2003.

Наварыч Алесь. Зьвяры: Сустрэчы з прыродай. — Менск: Мастацкая літаратура, 2004.

Скуратовіч Аркадзь. Расьліны: Зялёнае падарожжа. — Менск: Мастацкая літаратура, 2004.

Васючэнка Пятро. Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі. — Менск: Мастацкая літаратура, 2003.

Булгак Ян. Край дзіцячых гадоў. — Менск: Беларусь, 2004.

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0