БЕЛ Ł РУС

Бабарыка і Калеснікава пагаварылі з Інгай Ругінене і заклікалі Літву «далучыцца да дыпламатычных намаганняў ЗША» і «не прапусціць акно магчымасцей»

15.12.2025 / 14:52

Nashaniva.com

Адбылася размова па відэасувязі Віктара Бабарыкі і Марыі Калеснікавай з прэм'ер-міністрам Літвы Інгай Ругінене, паведаміў тэлеграм-канал Віктара Бабарыкі. 

Віктар і Марыя падзякавалі прэм'еру за падтрымку, а таксама адзначылі, што абавязкова прыедуць з візітам, як толькі з'явіцца такая магчымасць.

«Яны акрэслілі, што важна даць шанец дыпламатычным намаганням ЗША, у тым ліку ў пытаннях вызвалення палітычных зняволеных і зніжэння напружанасці паміж нашымі краінамі, каб пазбегнуць новых рызык для бяспекі. Паводле іх слоў, надзвычай важна, каб Еўрапейскі саюз і Літва далучыліся да намаганняў ЗША і не прапусцілі акно магчымасцей, якое адкрылася», — гаворыцца ў паведамленні. 

У цяперашні момант Віктар Бабарыка і Марыя Калеснікава знаходзяцца на тэрыторыі Украіны і «бачаць, што там адбываецца». Яны адзначылі, што вельмі важна, каб Літва і Еўрапейскі саюз не адвярнуліся ад Украіны ў гэты крытычны момант, адзначаецца ў пасце. 

«Таксама Віктар і Марыя лічаць неабходным максімальна захоўваць сувязі паміж беларусамі і літоўцамі, пашыраць магчымасці для іх мабільнасці і палегчыць перасячэнне межаў нашых краін. Чым менш ізаляцыі — тым больш узаемнага разумення», — гаворыцца ў прэс-рэлізе.

Чытайце таксама:

Вызваленыя беларускія палітвязні паразмаўлялі з Зяленскім

Бабарыка расказаў пра «круглы стол» у СІЗА КДБ і свой ход думак у 2020-м

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну

Асноўнае, што расказаў Бабарыка на першай прэс-канферэнцыі

Бабарыка дакладна не ведае, як атрымаў траўмы ў калоніі, бо быў без прытомнасці

Калеснікава і Бабарыка сказалі, што не шкадуюць пра сваё рашэнне ў 2020-м

Каментары да артыкула