БЕЛ Ł РУС

У тэрміналах Прыёрбанка перастануць прымаць наяўныя

31.12.2025 / 16:28

Nashaniva.com

З 3 студзеня ў плацежна-даведачных тэрміналах Прыёрбанка больш нельга будзе разлічвацца наяўнымі грашыма — застануцца толькі безнаяўныя аперацыі. У банку тлумачаць гэта абнаўленнем і мадэрнізацыяй абсталявання.

Фота ілюстрацыйнае

Папаўняць банкаўскія карты пасля гэтай даты прапануюць праз банкаматы з пашыраным функцыяналам — так званыя рэсайклеры. У іх з’явілася магчымасць папаўнення картак Visa і MasterCard Прыёрбанка з дапамогай PAY-сэрвісаў, усталяваных на смартфонах кліентаў, у тым ліку Apple Pay, Samsung Pay і Swoo Pay.

Акрамя таго, для папаўнення картак праз сістэму АРІП можна звяртацца ў аддзяленні «Белпошты».

Таксама раней паведамлялася, што з 3 снежня Прыёрбанк змяняе правілы міжнародных пераводаў з карты на карту: на працягу тыдня дазволена не больш за 20 такіх аперацый на адну карту.

Чытайце таксама:

Прыёрбанк адмовіўся зрабіць картку шалёна папулярнай блогерцы праз тое, што яна ў спісе экстрэмістаў

Прыёрбанк уводзіць абмежаванні на зняцце грошай бескантактавым спосабам

У якіх беларускіх банкаматах можна зняць грошы з замежнай карты і колькі гэта каштуе

Стала вядома, як выглядае Махамед Альдасары — загадкавы новы кіраўнік Прыёрбанка

Каментары да артыкула