Прыёрбанк уводзіць абмежаванні на зняцце грошай бескантактавым спосабам
Ліміт складзе 1000 рублёў у дзень.
Прыёрбанк з 3 лістапада ўводзіць ліміты пры зняцці наяўных з карткі банка бескантактным спосабам.
Ліміт складзе 1000 рублёў у дзень. Ён будзе дзейнічаць у банкаматаў Прыёрбанка, іншых банкаў Беларусі і замежных банкаў.
Змяніць гэты ліміт нельга. Калі неабходна зняць суму большую, то трэба ўставіць картку ў банкаматы.
Акрамя таго, з 24 кастрычніка ў банкаматах Прыёбанка стане недаступнай паслуга па пераводзе сродкаў з карткі гэтага банка на карткі замежных банкаў. Перавод можна зрабіць праз мабільны дадатак і інтэрнэт-банк.
Цяпер чытаюць
«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек
Каментары
Калі такое прынцыпова забараніць не могуць, то забараняюць проста зняцце вялікіх сум гатоўкай або перавод іх на замежныя рахункі непасрэдна ў банкамаце.
Вось і прыклад слабага месца тэхналогіі віртуальных картак.