Грамадства77

Прыёрбанк адмовіўся зрабіць картку шалёна папулярнай блогерцы праз тое, што яна ў спісе экстрэмістаў

Высветлілася, што Прыёрбанк не хоча адкрываць карткі тым, хто быў асуджаны па народным 342 артыкуле.

Блогерка Кацярына Чарэшка. Тут і далей скрыншоты яе інстаграма

У інстаграме Кацярына Чарэшка мае 523 тысячы падпісчыкаў. Менавіта яна стварыла папулярны марафон для пахудзення «Тлушчатоп».

Кацярыну Чарэшка затрымалі ў лістападзе 2022 года разам з мужам Сяргеем (ён таксама блогер, мае каля 88 тысяч падпісчыкаў у інстаграме) — іх абвінавачвалі ва ўдзеле ў мірных акцыях пратэсту пасля выбараў 2020 года. У выніку папулярная блогерка атрымала два з паловай гады хатняй хіміі. Калі ў 2023 годзе прысуд набыў сілу, жанчыну разам з мужам дадалі ў спіс экстрэмістаў.

Сям'я засталася ў Беларусі, сёлета ў Кацярыны і Сяргея нарадзілася трэцяе дзіця.

Нядаўна блогерка сутыкнулася з праблемай: у яе перастаў працаваць ApplePay. Праз гэта не было магчымасці аплаціць неабходныя дадаткі — Кацярына кажа, што без праграмы CapCut абысціся ніяк не можа.

Самастойна зрабіць картку праз мабільны дадатак Прыёрбанка ў жанчыны не атрымалася — кожны раз усё выскоквала нейкая памылка. Тады Кацярына вырашыла схадзіць у аддзяленне банка — але і там супрацоўніца не змагла ёй дапамагчы. У выніку тая паабяцала звязацца з цэнтральным офісам і ператалефанаваць кліентцы.

Высветлілася, што праблема ў тым, што Кацярына знаходзіцца ў спісе экстрэмістаў.

«Сказалі, што мне, імаверна, могуць адкрыць картку, калі я прыйду, напішу заяву, якую дашлюць кіраўніцтву. Цягам пяці працоўных дзён кіраўніцтва яе разгледзіць, і потым яны, імаверна, адкрыюць картку, імаверна, адкрыюць з абмежаваннямі па карыстанні. І я такая: «Навошта? Я проста пайду ў любы іншы банк», — падзялілася ў сторыс Кацярына.

У выніку яна лёгка зрабіла сабе картку Беларусбанка. Праблему з ApplePay гэта вырашыла. Блогерка распавяла, што падыходзіць амаль любая картка Visa або Mastercard.

Каментары7

  • пожалеет
    18.12.2025
    ей из всего хочется сделать контент, генерирующий клики, но как бы не пожалеть: а вдруг существует инструкция про "эктремистов", Приорбанк ей следовал, другие нет, а после ее похвальбы привлечет внимание органов и лишится карточки в Беларусьбанке
  • Вадя
    18.12.2025
    [Рэд. выдалена]
  • беспрацоўны
    18.12.2025
    Я не "шалёна-папулярны блогер".

    Беларусбанк да гэтае пары трымае пад арыштам мой рахунак.

    Свае 29.66 byn (за дзень) я атрымоўваю за грамадскія працы праз неБеларусбанк. Менавіта гэта замінае мне атрымаць аплату цягам 5-ці банкаўскіх дзён. Прыходзіцца чакаць 30-ць. Якая небудзь 1С-бухгалтэрыя настроеная мабыць на працу з Беларусбанкам і ўсё.

    Ліст ад ДФР на сваё імя я выкінуў, не чытаючы, яшчэ ў 2020-м.

    Сутнасць майго выпадку у тым, што злочын быў учынены не мною, а супраць мяне. У 2020-м. Я атрымаў дапамогу, 45 byn з якой не пасьпеў зняць з рахунка Беларусбанка. Рахунак арыштаваны. Працуючы на прадпрыемствы, якія карыстаюцца паслугамі Беларусбанка, я буду гасіць тую суму, на якую атрымаў дапамогу ў 2020-м.

    А што гэта за спецыяльнасць такая "шалёна-папулярны блогер"?

    Мне, як фізіку па дыплому, які аказаўся здольным за 2-3 месяцы самастойна зразумець дзе ў Беларусі ляжыць урана на 40 атамных бомбаў, альбо прынамсі на год працы блока магутнасццю 1200 МВт, цікава.

    Мо "шалёна-папулярная блогерка" дапаможа сілавікам Беларусі вырашыць праблему з групамі у Telegram Паўла Дурава прысвечанымі прастытуцыі, дзе робяцца прапановы распаўсюду наркотыкаў, альбо з рэгулярна абнаўляемай рэкламай ""Работы" 4 000$ в неделю..." канкрэтна у гэтым месцы Мінска:
    (аб'ект агароджа якога рэгулярна распісваецца рэкламай "работы..[па распаўсюду наркотыкаў]" прама па цэнтру)

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію95

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

Перамовы Пуціна і Уіткафа пачаліся з вызвалення 74‑гадовага амерыканца з расійскай турмы. Як і абяцаў Трамп2

PandaDoc звольніў частку каманды7

Музыкі Relikt і Уладзь Лянкевіч выпусцілі альбом Filamaty пра таемнае студэнцкае таварыства XIX стагоддзя1

Адрэзаў сабе ступню нажом для тушонкі і працягваў ваяваць. Гісторыя ўкраінца, якога эвакуявалі беспілотнікам пасля 491 дня на пазіцыі33

Навукоўцы стварылі таблеткі ад аблысення1

Загінуламу на Лагойскім тракце хлопцу было 22 гады

12 выпускнікоў ЕГУ і іх выкладчыкі стварылі ў Вільні «Тэатр 21»

«6850 рублёў — норм?» Кліентка каршэрынгу паскардзілася на велізарны штраф пасля ДТЗ. Што адказалі ў кампаніі

Рубіа: Без дапамогі ЗША Украіны не было б5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію95

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць