БЕЛ Ł РУС

«Усе песні выдаленыя». Папулярная блогерка Анджыліша пасварылася з кампаніяй, звязанай з нявесткай Лукашэнкі

6.01.2026 / 9:30

Аўгіння Якімук

Блогерка Анджыліша з энтузіязмам выступала на «Марафоне адзінства» і насіла мерч Лукашэнкі. Але цяпер, здаецца, можа застацца без нічога.

Фота тут і далей: сацсеткі Анджылішы

Блогерка Анджыліша (Ангеліна Міхалёва) з Мазыра. На яе канал у YouTube падпісана 2,8 мільёна чалавек. У тыктоку ў Анджалішы 3,8 мільёна падпісчыкаў.

Праз шалёны поспех дзяўчына нават кінула вучобу ва ўніверсітэце — яна вучылася ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў на культуролага-менеджара. Падпісчыкам тады Анджыліша шчыра прызналася, што вельмі баялася размеркавання: «Я вельмі хвалявалася, што мяне могуць куды-небудзь адправіць адпрацоўваць і мая кар’ера, якая ідзе ўверх, можа спыніцца».

Прасоўваннем Анджылішы як спявачкі займалася музычная кампанія «Флагман М'юзік», якая звязаная з нявесткай Лукашэнкі Ганнай Сялук. На Анджылішу час ад часу скардзілася даносчыца Вольга Бондарава, але здавалася, што папулярнай блогерцы з такім дахам хвалявацца нагоды няма.

Анджылішу разам з іншымі блогерамі Дзім Дзімычам і Улькай Пулькай актыўна выкарыстоўвалі для прапаганды сярод школьнікаў. Яны спявалі песні ў падтрымку Лукашэнкі, насілі яго мерч і выступалі на «Марафоне адзінства». А летась далі канцэрт у акупаваным Крыме.

Анджыліша і Коля Лукашэнка

Засвяцілася Анджыліша і ў першым айчынным інтэрактыўным серыяле «Зумеры».

Але нешта пайшло не так. У канцы снежня дзяўчына запісала відэа, у якім плача праз тое, што ўсе яе песні былі выдалены.

View this post on Instagram

A post shared by анжи (@anjiimusic)

Цяпер жа блогерка расказала падпісчыкам падрабязнасці: «Флагман М'юзік», з якой яна працавала тры гады, забрала яе праект і выдаліла ўсе песні з музычных пляцовак.

— Яны на гэтым не спыніліся і сёння ў артыста Анджы выйшаў новы трэк без майго ведама. Афіцыйна заяўляю: да гэтай песні я не маю ніякага дачынення. Вокладка, тэкст, біт зроблены з дапамогай нейрасетак — ізноў жа, без майго ўдзелу. Ніякага творчага працэсу з гэтымі людзьмі ў мяне ўжо даўно няма. Нас звязваюць толькі юрыдычныя моманты, якія зараз вырашаюцца. Ніякіх маральных ацэнак «Флагман М'юзік» я даваць не буду і не хачу. Проста гэтае дзеянне з іх боку, на маю думку, ганьбіць мой гонар і годнасць як артысткі.

@andjilisha

Пора время вам рассказать причину улаления всех треков, а также почему на «анжи» вышел новый трек…

♬ Last Hope (Over Slowed + Reverb) - Steve Ralph

Летась праз канфлікт з «Флагман М'юзік» сышла блогерка Улька Пулька. Усе свае старонкі ў сацыяльных сетках дзяўчына пакінула ва ўласнасці музычнай кампаніі. Пры гэтым толькі на YouTube-канале дзяўчына мела больш за 3 мільёны падпісчыкаў.

Цяпер спрабуе пачаць усё з нуля ўжо пад сваім рэальным прозвішчам — Ульяна Сталярова.

Чытайце таксама:

Праўладнай блогерцы Анджалішы зрабілі прапанову рукі і сэрца на 3 ліпеня

Дзім Дзімыча не ўзялі ў лукашэнкаўскую «Белую Русь»

Навошта «Мерзкий Кокобай» рэкламуе выставу прапагандыстаў? Здаецца, дзяржава знайшла новы спосаб нармалізаваць блогераў

Бондарава заявіла, што выйграла суд. І закляйміла тых, хто ўсадзіў ёй нож у спіну

Каментары да артыкула