Усяго патроху1515

Баялася размеркавання: мазырская блогерка з 2,6 мільёна падпісчыкаў кінула ўніверсітэт

Анджэліша — беларуская блогерка, якая мае амаль 1,6 мільёна падпісчыкаў у YouTube і 2,6 мільёна падпісчыкаў у тыктоку. Дзяўчыне ўсяго 22 гады, але яе папулярнасці шмат хто можа пазайздросціць. Блогерка распавяла падпісчыкам пра тое, што кінула ўніверсітэт, бо баялася паехаць па размеркаванні куды-небудзь далёка ад Мінска.

Анджэліша. Фота з яе інстаграма

Сапраўднае імя блогеркі Ангеліна Міхалёва, яна з Мазыра. Пачынала дзяўчына як фатографка, а потым вырашыла паспрабаваць свае сілы ў YouTube. Эксперымент атрымаўся паспяховым, таму далей Анджэліша пайшла пакараць тыкток — найбольш папулярнае яе відэа набрала 26,7 мільёна праглядаў (у ім дзяўчына проста скача пад музыку).

@andjilisha

Сербская анджилиша

♬ оригинальный звук - Popa_anv

Менш за год таму блогерка вырашыла яшчэ і заспяваць. Цяпер на яе YouTube-канале тры кліпы, адзін з іх з папулярным блогерам Дзмітрыем Сіўчыкам (Дзім Дзімычам). Таксама дзяўчына рэгулярна здымае рэкламныя ролікі і, здаецца, вельмі годна зарабляе.

Да нядаўняга часу дзяўчына вучылася ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў на культуролага-менеджара. Але шчыра казала, што мае шмат праблем з навучаннем. А сёння Анджэліша распавяла ў сторыс у інстаграме, што кінула ўніверсітэт. Хоць гэта было няпростае рашэнне, яна лічыць яго правільным.

— Першая прычына: я зразумела, што гэта не маё. Гэта не тое, чым я хачу займацца, і я не разумею, што я тут раблю. Гэта думка з’яўлялася з першага курса, але я не магла сябе пачуць, бо на мяне вельмі моцна ўздзейнічала меркаванне сям’і і грамадства.

Але самай галоўнай прычынай пакінуць універсітэт паспяховая блогерка называе страх размеркавання.

— Я вельмі хвалявалася з-за таго, што мяне могуць куды-небудзь адправіць адпрацоўваць і мая кар’ера, якая ідзе ўверх, можа спыніцца.

Дзяўчына таксама прызналася, што мела праблемы з ментальным здароўем — трывогу, панічныя атакі, недасыпанне.

Анджэліша кажа, што статус чалавека без вышэйшай адукацыі яе не хвалюе.

— Разумею, што я знайшла сябе. І хачу ўкласці ўсе сілы ў развіццё, сваю прафесію і кар’еру. Магчыма, я калі-небудзь скончу ўніверсітэт, але калі я буду свядома разумець, што мне гэта трэба, што гэта не навязаныя кімсьці каштоўнасці.

Падводзячы вынікі, Анджэліша адзначыла, што не шкадуе аб трох праведзеных ва ўніверсітэце гадах. Яна лічыць, што ВНУ дала ёй карысныя знаёмствы і ўменне камунікаваць.

Цікава, ці стане моладзь, якая хоча ствараць відэа для тыктоку замест таго, каб вучыцца ў ВНУ і ехаць кудысьці па размеркаванні, новым выклікам для Міністэрства адукацыі.

@nashaniva Беларуская блогерка кінула ўнівер. Чаму? #учеба #беларусь #новостибеларусь #беларусьновости #мозырь #гомель #университет #нашаніва #анджилиша ♬ Solas X Interstellar - Gabriel Albuquerqüe

Каментары15

  • циник
    12.02.2024
    Уровень умственного и физического развития у лу-поколения конечно такой что они еле в этих университетах учатся:)правильно, зачем мучать себя)
  • Рулі
    12.02.2024
    Калі знайшла сябе, то няма чаго сядзець па паперку! Галоўнае, каб у дармаеды не запісалі!
  • Ік
    12.02.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся3

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы56

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

Мая любілі не толькі золата, але і ртуць. Ці магло гэта загубіць іх цывілізацыю?2

Кіраўнік Nvidia Джэнсэн Хуанг прызнаўся, што здраджваў жонцы. Яго каханкай была меркаваная кітайская шпіёнка1

ШІ дапамог знайсці «натуральны Аземпік»4

Колькі кажаноў гіне ад ветракоў? Маштаб аказаўся значна большым, чым чакалі3

Грузія выдварыла 39 беларусаў за дзевяць месяцаў 2026 года6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся3

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць