Каханне і сэкс1313

Праўладнай блогерцы Анджалішы зрабілі прапанову рукі і сэрца на 3 ліпеня

Хлопец зрабіў прапанову рукі і сэрца ў Гродне падчас канцэрта ў гонар 3 ліпеня. Але фанаты Анджалішы абураныя.

Анджаліша. Фота тут і далей: яе сацсеткі

Прасоўваннем беларускай блогеркі Анджалішы займаецца кампанія Flagman Music (яна звязаная з нявесткай Лукашэнкі Ганнай Сялук).

Папулярная сярод падлеткаў дзяўчына носіць мерч з цытатамі Лукашэнкі, агітуе датэрмінова ісці на выбары і актыўна выступае на дзяржаўных мерапрыемствах.

Кар'ера 23-гадовай Ангеліны Міхалёвай (гэта сапраўднае імя блогеркі) складваецца настолькі паспяхова, што летась яна нават кінула вучобу ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў, куды ў свой час паступіла на культуролага-менеджара. Галоўнай прычынай тады дзяўчына называла страх перад размеркаваннем: «Я вельмі хвалявалася праз тое, што мяне могуць куды-небудзь адправіць адпрацоўваць і мая кар’ера, якая ідзе ўверх, можа спыніцца».

Анджаліша разам з разам з Колем Лукашэнкам

Колькасць падпісчыкаў у сацсетках Анджалішы працягвае павялічвацца. Цяпер яна мае 3,6 мільёна падпісчыкаў у тыктоку, 2,78 мільёна падпісчыкаў на YouTube, 123 тысячы ў інстаграме і 48 тысяч у тэлеграме.

Падчас святочнага канцэрта 3 ліпеня ў Гродне на сцэну выйшаў хлопец Анджалішы. Ён спачатку павіншаваў усіх з Днём Незалежнасці, падарыў букет у чырвона-зялёнай абгортцы, потым стаў на адно калена — а на фоне быў экран з чырвона-зялёным сцягам.

Блогерка, хоць і выцірала слёзы, усё ж спытала ў аўдыторыі, ці трэба ёй пагадзіцца. Пачуўшы станоўчы адказ, Анджаліша адказала: «Так!»

Абраннікам дзяўчыны стаў тыктокер Улад Шума — ён менш папулярны, мае 74 тысячы падпісчыкаў у тыктоку.

Анджаліша разам з жаніхом — тыктокерам Уладам Шума

Але шмат хто з фанатаў Анджалішы абурыўся сітуацыяй. Ангеліна і Улад сустракаліся раней, але летась разышліся, пры тым не вельмі прыгожа. Дзяўчына абвінавачвала хлопца ў тым, што ён заблакаваў яе ўсюды і адмаўляўся аддаваць сабачку, якога сам і падарыў каханай.

Пасля гэтага блогерка паказвала свой раман з блогерам Дзім Дзімычам. Той нават зрабіў Анджалішы прапанову рукі і сэрца на канцэрце ў Маскве, але тады дзяўчына адмовіла, а пара ў хуткім часе паведаміла пра разрыў рамантычных адносін. Што не перашкаджае маладым людзям працаваць разам.

Каментары13

  • ISF
    04.07.2025
    Кому-то не пофиг?
  • Рой
    04.07.2025
    [Рэд. выдалена]
  • даведка
    04.07.2025
    Лукашенко в среду заявил массовке, свезённой со всей страны, что читает TikTok...

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся2

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы56

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

Мая любілі не толькі золата, але і ртуць. Ці магло гэта загубіць іх цывілізацыю?2

Кіраўнік Nvidia Джэнсэн Хуанг прызнаўся, што здраджваў жонцы. Яго каханкай была меркаваная кітайская шпіёнка1

ШІ дапамог знайсці «натуральны Аземпік»4

Колькі кажаноў гіне ад ветракоў? Маштаб аказаўся значна большым, чым чакалі3

Грузія выдварыла 39 беларусаў за дзевяць месяцаў 2026 года6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся2

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць