БЕЛ Ł РУС

Калеснікава падзякавала за падтрымку і кілаваты цеплыні і святла, якія яны адчула ў апошнія дні

6.02.2026 / 20:24

Nashaniva.com

«У апошнія дні вы акацілі мяне такой гіганцкай хваляй любові і падтрымкі, што я не магу знайсці слоў, каб выказаць вам сваю ўдзячнасць!» — піша Марыя ў фэйсбуку.

Марыя Калеснікава. Фота: Soeren Stache picture alliance via Getty Images

«Зараз для нас усіх не самы просты перыяд. Бывае цёмна, бывае страшна, бывае адчуванне, што ты сам-насам з гэтым светам, дзе агрэсія і нянавісць гучныя як ніколі. Але менавіта ў такія моманты асабліва ясна разумееш: мы можам быць маякамі адзін для аднаго. Бо менавіта маякі ратуюць ад катастроф і караблекрушэнняў. Мы павінны быць жывым, яркім святлом адзін для аднаго — у камунікацыі, позірках, голасе, у простым «я з табой» і «абдымаю».

Дзякуй вам за кілаваты цяпла і святла. За вашу дабрыню, за ўвагу, за любоў і за тое, што вы побач. За тое, што, як і я, верыце, што дабра больш і дабро пераможа, за тое, што знаходзіце ў сабе сілы і несяце дабро і любоў у гэты морак. Дзякуй за тое, што не даяце святлу згаснуць.

Я веру — цёмныя часы пройдуць. Не таму, што раптам стане лёгка, а таму, што мы ідзем праз іх не ў адзіночку.

Я бясконца ўдзячная вам. І абяцаю — быць побач, свяціць і дзяліцца цяплом з вамі, мае дарагія», — напісала Марыя Калеснікава.

Чытайце таксама:

Стась Карпаў: Я заўважыў тры Марыі

Калеснікава: Лукашэнка можа пайсці на спыненне рэпрэсій дзеля будучыні і «з нейкай мудрасці»

І вось пытанне: гэта нармальна, калі беларускі палітык першыя інтэрв’ю дае не беларусам, а немцам і расіяніну?

Калеснікава распавяла, чаму яна адмовілася ад сустрэчы з Лукашэнкам у СІЗА КДБ

Калеснікава адказала, ці праўда, што яна схуднела да 45 кг у калоніі

Севярынец звярнуўся да Калеснікавай: Маша, ты наша!

Каментары да артыкула