БЕЛ Ł РУС

У Еўрасаюзе разглядаюць магчымасць змены мандата сваёй вайскова-марской місіі на Блізкім Усходзе

16.03.2026 / 18:35

Nashaniva.com

Кіраўніца дыпламатыі Еўрасаюза Кая Калас заявіла, што можа прапанаваць змяніць мандат вайскова-марской місіі ЕС Aspides для Блізкага Усходу. Мэта змянення — гарантаваць бяспеку Армузскага праліва, праз які транспартуецца каля пятай часткі сусветнай нафты, і прадухіліць магчымыя сур’ёзныя збоі ў пастаўках, піша Euronews.

Кая Калас. Фота: AP Photo/Virginia Mayo

Місія Aspides, створаная ў лютым 2024 года, цяпер мае задачы па ахове суднаў, забеспячэнні свабоды суднаходства і маніторынгу сітуацыі ў Армузскім праліве і навакольных водах, уключаючы Чырвонае мора, Адэнскі заліў, Аравійскае мора, Аманскі і Персідскі залівы. Аднак цяпер, у сувязі з узмацненнем крызісу, разглядаецца магчымасць перагляду мандата для больш эфектыўнага рэагавання.

Гэтае абмеркаванне адбываецца на фоне ціску ЗША, калі Дональд Трамп заклікаў еўрапейскія краіны дапамагчы адкрыць Армузскі праліў, папярэдзіўшы пра «вельмі дрэнную» будучыню для НАТА, калі гэтага не будзе.

Аднак чаканых вынікаў пакуль няма. Германія, напрыклад, ужо заявіла, што не будзе ўдзельнічаць у пашырэнні паўнамоцтваў місіі, а Люксембург адзначыў, што ЕС не павінен удзельнічае непасрэдна ў вайне і можа дапамагаць толькі тэхнічна — праз спадарожнікі і сувязь, але не вайсковымі сіламі.

Аналітыкі адзначаюць, што змены мандата Aspides, хутчэй за ўсё, не атрымаюць адзінай падтрымкі ўсіх еўрапейскіх краін, а мэта сустрэчы міністраў замежных спраў ЕС у Бруселі — узгадненне магчымасцяў і каардынацыя дзеянняў пад эгідай ЕС.

Чытайце таксама:

Вялікабрытанія і Германія адмовіліся адпраўляць караблі ў Армузскі праліў

Трамп: Калі НАТА адмовіцца дапамагаць з Армузскім пралівам, Альянс чакае «вельмі дрэнная будучыня»

Вайна з Іранам — залатая жыла для амерыканскіх нафтавікоў

Міністр замежных спраў Ірана: Армузскі праліў закрыты толькі для ворагаў, астатнія могуць праходзіць

Трамп заклікаў краіны, якія пацярпелі ад закрыцця Армузскага праліва, накіраваць туды вайсковыя караблі

ЗША атакавалі востраў Харк у Персідскім заліве. Праз яго праходзіць 90% іранскага экспарту нафты

Каментары да артыкула