БЕЛ Ł РУС

ЗША дазваляюць везці нафту Ірану для таго, каб ён дазваляў рабіць гэта іншым

16.03.2026 / 21:23

Nashaniva.com

ЗША прызналі, што не перашкаджаюць Ірану экспартаваць нафту праз Армузскі праліў, нягледзячы на тое, што сам Іран абстрэльвае чужыя судны і фактычна перашкаджае іншым краінам вывозіць прадукцыю з Персідскага заліва. Міністр фінансаў ЗША Скотт Бесент заявіў, што іранскія танкеры ўжо выходзяць з праліва, і амерыканскія вайскоўцы дазваляюць гэта, каб забяспечыць пастаўкі для свету.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP Photo/Altaf Qadri

Згодна з данымі за перыяд з 28 лютага па 11 сакавіка, Іран вывозіў нафту амаль у аб’ёмах мінулага года — ад 1,1 да 1,5 мільёнаў бараляў у дзень, у той час як за ўвесь 2025 год сярэдні экспарт складаў 1,69 мільёна бараляў у суткі. Агульная колькасць вывезенай нафты з пачатку канфлікту ацэньваецца ад 13,7 да 16,5 мільёна бараляў.

Па словах Бесента, танкеры будуць працягваць рух праз Армузскі праліў нават да таго, як ЗША і іх саюзнікі пачнуць суправаджэнне гандлёвых суднаў.

Амерыканскія аналітыкі адзначаюць, што калі Іран можа свабодна экспартаваць сваю нафту, у яго ёсць матывацыя трымаць праліў адкрытым, бо затрыманне ягоных танкераў магло б справакаваць поўнае яго закрыццё і новыя атакі на судны.

Чытайце таксама:

«Узровень энтузіязму для мяне мае значэнне». Трамп згадаў пра краіны, якія не хочуць дапамагаць яму ў Армузскім праліве

Індыйскія вайсковыя караблі пачалі суправаджаць танкеры ў Армузскім праліве

У Еўрасаюзе разглядаюць магчымасць змены мандата сваёй вайскова-марской місіі на Блізкім Усходзе

Вялікабрытанія і Германія адмовіліся адпраўляць караблі ў Армузскі праліў

Трамп: Калі НАТА адмовіцца дапамагаць з Армузскім пралівам, Альянс чакае «вельмі дрэнная будучыня»

Вайна з Іранам — залатая жыла для амерыканскіх нафтавікоў

Каментары да артыкула