Свет

Індыйскія вайсковыя караблі пачалі суправаджаць танкеры ў Армузскім праліве

Індыйскія вайсковыя караблі пачалі суправаджаць танкеры ў Армузскім праліве, каб гарантаваць бяспеку транспартавання нафты і газу, паведамляе выданне The Economic Times.

Індыйскі танкер Nanda Devi. Здымак ілюстрацыйны. Фота: vesselfinder.com

Асаблівая ўвага надаюцца двум танкерам дзяржаўнай кампаніі Shipping Corporation of India — Shivalik і Nanda Devi, якія перавозяць звадкаваны газ. Пад аховай ВМС Індыі абодва судны бяспечна прайшлі праліў і цяпер рухаюцца да Індыі.

Як паведамляе The Economic Times, індыйскі флот падтрымлівае пастаянную прысутнасць у Армузскім праліве. Вайсковыя караблі наглядаюць за гандлёвымі суднамі, што накіроўваюцца ў індыйскія порты. Гэтая місія ўваходзіць у склад «Аперацыі Санкалп», якую індыйскі флот пачаў 19 чэрвеня 2019 года для абароны сваіх суднаў у рэгіёне Персідскага заліва. З пачатку аперацыі ў Аманскім і Персідскім залівах задзейнічана ўсяго 23 вайсковыя караблі.

Армузскі праліў з’яўляецца адным з ключавых маршрутаў транспартавання нафты і газу, і цяпер на суднах у гэтым рэгіёне працуе каля 23 000 індыйскіх маракоў.

Раней паведамлялася, што кошт расійскай нафты Urals, якая пастаўляецца ў Індыю, дасягнуў чатырохгадовага рэкорду — 98,93 даляра за бараль у заходніх партах Індыі, у той час як у Расіі нафта каштавала 73,73 даляра за бараль. Падняцце гэтых цэнаў звязана з агульным павелічэннем сусветных цэн на нафту на фоне вайны на Блізкім Усходзе.

Каментары

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну32

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі пацвердзіў, што карвет «Меркурый» каля Лівіі патапіла Украіна. Другой цэллю быў сухагруз «Ангара»3

Фінансы акцёра Эштана Кутчэра перасягнулі адзнаку адзін мільярд даляраў2

У Расіі пасля атак дронаў гараць два НПЗ і нафтавая станцыя, звязаная з «Дружбай»5

Мінчук развесіў фота суседкі ў пад'ездзе і зрабіў «дошку ганьбы»15

Новы хітрык махляроў. Зараз тэлефануюць нібы ад імя «Белэнерга» і прапануюць праверыць электрычнасць1

Дэмакраты атрымалі найбуйнейшую большасць у Палаце прадстаўнікоў ЗША з 1992 года2

Памятаеце Насту Рыбку? Яна цяпер праваабаронца19

Мінчанцы забаранілі хадзіць у спартзалу з дзіцем у вазку7

Z-каналы скардзяцца на страту пазіцый на Сумскім кірунку і рыхтуюцца да абароны Курскага памежжа9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну32

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць