БЕЛ Ł РУС

Меланія Трамп абвергла словы Лукашэнкі, што звярталася да яго па дапамогу

25.03.2026 / 18:13

Nashaniva.com

Першая лэдзі ЗША Меланія Трамп абвергла заяву Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што яна нібыта звярталася да яго па дапамогу па пытаннях пасярэдніцтва ў справе ўз'яднання вывезеных расіянамі ўкраінскіх дзяцей з сем'ямі.

Фота: Anna Moneymaker / Getty Images

Меланія Трамп заявіла, што сцвярджэнні Аляксандра Лукашэнкі не адпавядаюць рэчаіснасці і не маюць пад сабой падстаў. Паводле яе слоў, усе кантакты па пытаннях уз’яднання вывезеных расіянамі з акупаваных тэрыторый украінскіх дзяцей з сем’ямі адбываліся толькі непасрэдна паміж ёй, яе афіцыйным прадстаўніком і ўладамі Расіі і Украіны. Ніякіх пасярэднікаў, у тым ліку Лукашэнкі, у гэтых перамовах не было.

Пра нібыта кантакты з Меланіяй Трамп Лукашэнка расказаў на мінулым тыдні на прэс-канферэнцыі, прысвечанай перамовам з амерыканскай дэлегацыяй на чале са спецпасланнікам ЗША Джонам Коўлам.

«Вось зараз Меланія перадала спіс дзяцей, якія нібыта ў выніку вайны ва Украіне згубіліся ў Расіі. І просіць мяне, каб пры сустрэчы з Уладзімірам Пуціным я перадаў гэты спіс, пагаварыў з ім, каб мы знайшлі ў Расіі гэтых дзяцей, якія беглі ад вайны, хутчэй за ўсё. Знайшлі і аддалі Украіне, калі дзеці гатовыя і там гатовыя іх узяць на ўтрыманне», — сказаў ён.

Ён паабяцаў абмеркаваць з Пуціным гэтае пытанне, але падкрэсліў, што не стане «ўгаворваць».

«Калі Меланія просіць (гэта ў развіццё таго ліста, які яна калісьці перадала Пуціну наконт дзяцей), я гэтую пазіцыю старэйшаму брату давяду, не пытанне. Але змагацца за гэта не буду, таму што я не ведаю, ёсць гэтыя дзеці ці не, праўда гэта ці не і хто перадаў гэтыя спісы», — заявіў палітык.

З кастрычніка мінулага года ўжо адбылося некалькі этапаў уз’яднання ўкраінскіх дзяцей з іх сем’ямі, і рыхтуецца яшчэ адзін — у пачатку красавіка. Перамовы працягваюцца і, як сцвярджаецца, праходзяць у канструктыўнай атмасферы.

Чытайце таксама:

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

«Лукашэнка любіць лаяцца матам, ты лаешся ў адказ. А гарэлку я выліваў на падлогу». Коўл распавёў пра візіты ў Мінск

Коўл: Канчатковага рашэння наконт запрашэння Лукашэнкі ў ЗША няма

Перад сустрэчай з Лукашэнкам Коўла забаўлялі расказамі пра зімовую рыбалку

Коўл узняў пытанне пра новыя арышты. «То-бок мы вызваляем 10 чалавек, а яны арыштоўваюць яшчэ 10»

Каментары да артыкула