Грамадства55

Перад сустрэчай з Лукашэнкам Коўла забаўлялі расказамі пра зімовую рыбалку

Прапагандысты паказалі невялікі бэкстэйдж апошняга раўнда перамоў кіраўніка Беларусі з амерыканцамі.

У праграме «Время первого» на БТ паказалі дэталі перамоў дэлегацыі ЗША з Аляксандрам Лукашэнкам, якія адбыліся ў чацвер 19 сакавіка.

Перад тым, як спецпрадстаўнік Трампа Джон Коўл зайшоў у кабінет да Лукашэнкі, яго забаўлялі перакладчык Сяргей Зелянкевіч і старшыня КДБ.

Зелянкевіч спрабаваў уразіць амерыканскага госця тым, што ў Беларусі дагэтуль рыбакі выходзяць на лёд. 

«Лёд тонкі, але ўсё роўна рыбакі сядзяць і ловяць рыбу», — сказаў Сяргей Зелянкевіч. 

На гэта дзяўчына Сара з каманды Коўла адзначыла, што гэта вельмі небяспечна. Як адрэагаваў сам кіраўнік дэлегацыі ЗША, засталося па-за кадрам. 

Пасля перамоў з Аляксандрам Лукашэнкам 19 сакавіка з беларускіх турмаў былі вызваленыя 250 чалавек. 15 былі вывезеныя ў Літву, астатнім дазволілі застацца ў краіне, але з вялікімі абмежаваннямі.

Каментары5

  • Bielarus2026
    22.03.2026
    Коўл узняў пытанне пра новыя арышты. «То-бок мы вызваляем 10 чалавек, а яны арыштоўваюць яшчэ 10»
    Перад сустрэчай з Лукашэнкам Коўла забаўлялі расказамі пра зімовую рыбалку
    ==========
    Якія ж недалёкія дэгенэраты гэтае трампаўскае кіраўніцтва з.ш.а.
  • Хворбз
    22.03.2026
    Дэгенератам лепей назваць чалавека, які толькі ў Польшчы пацікавіўся як выглядае назва яго краіны ў лацінскім алфавіце.
  • Сымон
    23.03.2026
    Узровень мірапогляду КДБшных аніматараў уражвае. Што яны хацелі прадэманстраваць амерыканскай дэлегацыі тым аповедам? Што большасць беларускіх аматараў рыбалкі праз 31 год развітога лукашызма настолькі бедныя альбо дрэмучыя, праз што грэбліва ставяцца да выканання элементарных захадаў уласнай бяспецы?!

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак20

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год7

Маці забітай у Ізраілі Яніны: Яе муж Алі тэлефанаваў мне ў Гомель, абражаў дачку і адчайна яе раўнаваў10

Расія нанесла ўдары па мосце цераз Дняпро ў Кіеве. Ён выстаяў2

У польскай вайсковай жандармерыі адкрылі таямнічы канверт: трое трапілі ў бальніцу, 133 чалавекі эвакуявалі5

На рэйсе «Белавія» чатырохгадовую дзяўчынку пасадзілі асобна ад маці6

Беларуса абавязалі выехаць з Польшчы: ён пратэрмінаваў візу і не змог атрымаць ДНЖ

У Тбілісі п'яны расіянін памачыўся з балкона на наведвальнікаў кавярні і крычаў «Слава Расіі»19

Палякі разабралі на мяжы аўтамабіль жонкі важнага беларускага чыноўніка. У пошуках наркотыкаў13

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак20

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць