БЕЛ Ł РУС

У Кітаі робат-гуманоід у паўмарафоне ўпершыню абагнаў людзей

19.04.2026 / 14:01

Nashaniva.com

У Кітаі адбылася незвычайная падзея: падчас Пекінскага паўмарафону гуманоідныя робаты ўпершыню змаглі выперадзіць людзей-бегуноў, паведамляе The Guardian.

Фота: AP Photo/Andy Wong

У забегу ўдзельнічала больш за 100 робатаў кітайскай вытворчасці. Яны рухаліся па асобнай трасе, каб пазбегнуць сутыкненняў з людзьмі.

У параўнанні з мінулым годам іх вынікі значна палепшыліся. Раней многія робаты нават не маглі стартаваць або не даходзілі да фінішу, а цяпер большасць паспяхова пераадолела дыстанцыю.

Першым да фінішу прыйшоў робат «Шаньдзянь» («Маланка»), распрацаваны кампаніяй Honor. Ён больш як утрая пабіў мінулагодні рэкорд і пераадолеў дыстанцыю на 21 км за 50 хвілін 26 секундаў. Гэта нашмат хутчэй за нядаўні сусветны рэкорд сярод людзей, устаноўлены ўгандзійскім стаерам Джэйкабам Кіпліма ў мінулым месяцы ў Лісабоне — 57 хвілін 20 секундаў.

Праўда, і без праблем не абышлося: адзін з гуманоідаў перад фінішам урэзаўся ў агароджу, і яго давялося падымаць.

Чытайце таксама:

У Варшаве пасялілі чалавекападобнага робата — ён ганяе дзікоў і размаўляе з народам

Пяць тэхналогій, якія могуць радыкальна змяніць свет у бліжэйшыя 25 гадоў

У Кітаі паліцыя «арыштавала» гуманоіднага робата, які напужаў на вуліцы пенсіянерку

ЗША перадалі Украіне двух гуманоідных робатаў, каб праверыць іх у баявых умовах

Кітайская кампанія прэзентавала першага поўнапамернага робата-гуманоіда, які адчувае дотык і бегае марафоны

Каментары да артыкула