БЕЛ Ł РУС

Ліквідавалі грэка-каталіцкую парафію ў Оршы

23.10.2026 / 19:08

Nashaniva.com

Пасля абнаўлення даных у Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб з'явілася інфармацыя пра ліквідацыю грэка-каталіцкай парафіі ў Оршы. Пра гэта неафіцыйна паведамлялася летам 2026 года, але пацвярджэнняў на той момант не было, піша Katolik.life.

Да нядаўняга часу грэка-каталіцкая парафія Покрыва Найсвяцейшай Багародзіцы ў Оршы значылася ў АДР дзейнай. Цяпер у звестках пазначана, што рэлігійная арганізацыя знаходзіцца ў працэсе ліквідацыі. Гэта працэдура пачалася 1 ліпеня. Рашэнне аб ліквідацыі прыняў Віцебскі абласны суд.

Грэка-каталікі ў Оршы не мелі свайго храма і збіраліся ў мясцовым рыма-каталіцкім касцёле.

Абноўленыя даныя пацвярджаюць, што пасля працэсу перарэгістрацыі рэлігійных арганізацый у Беларусі засталося 12 грэка-каталіцкіх парафій. 4 супольнасці дзейнічаюць у Мінску, 2 — у Віцебску, па адной — у Гродне, Магілёве, Гомелі, Маладзечне, Полацку і Лідзе.

Раней быў пачаты працэс ліквідацыі ўсіх трох супольнасцяў у Брэсцкай вобласці: у Баранавічах, Івацэвічах і Брэсце.

Чытайце таксама:

Папа Леў XIV прызначыў новага кіраўніка для беларускіх грэка-каталікоў. Ім стаў беларус

Памёр грэка-каталіцкі святар Ігар Кандрацьеў. Падчас пратэстаў у Брэсце ён патрабаваў ад уладаў выпусціць вязняў

Дзе ў Беларусі засталіся грэка-каталіцкія парафіі і колькі іх?

Польскім каталіцкім святарам маглі забараніць служыць у Беларусі за спрыянне грэка-каталікам

Каментары да артыкула