Пасля пазбаўлення рэгістрацыі трох грэка-каталіцкіх парафій у Брэсцкай вобласці, паўстала пытанне: колькі супольнасцяў уніятаў цяпер засталося ў Беларусі і дзе? Такіх актуальных звестак у адным месцы няма, але выданне Kalolik.life паспрабавала сабраць іх.

Аказалася, што ва ўсёй Пінскай дыяцэзіі засталася толькі адна грэка-каталіцкая парафія — у Гомелі.
У цэлым, паводле інфармацыі ў Адзіным дзяржаўным рэгістры, у які павінны быць унесеныя ўсе рэлігійныя арганізацыі, 4 супольнасці дзейнічаюць у Мінску, 1 — у Маладзечне, 2 — у Віцебску, 1 — у Полацку, 1 — у Оршы, 1 — у Магілёве, 1 — у Гомелі.
Таксама вядома, што 1 парафія працягвае дзейнасць у Гродне, 1 — у Лідзе, хоць звестак пра гэтыя арганізацыі пошук у Адзіным дзяржаўным рэгістры не выдае.
Такім чынам, усе парафіі, акрамя трох супольнасцяў Брэстчыны, атрымалі новую рэгістрацыю. І калі так, то цяпер у Беларусі засталося 13 грэка-каталіцкіх парафій.
Сярод іншых прайшла перарэгістрацыю і гомельская парафія «Трох Свяціцеляў», якая была самай першай зарэгістравана ў Беларусі — паводле дадзеных у рэестры. Гэта адбылося ў снежні 1991 года.
Гэтая супольнасць з'яўляецца нешматлікай і не мае свайго храма. Службы праходзяць у гомельскім касцёле звычайна двойчы на месяц, сюды прыязджае служыць святар з Магілёва. Найбліжэйшая служба, паводле раскладу, павінна адбыцца 19 красавіка.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары