БЕЛ Ł РУС

Пуцін прапанаваў правесці новую гуманітарную аперацыю паводле ўзору Алешак

12.11.2026 / 16:56

Nashaniva.com

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прапанаваў правесці сумесна з Украінай гуманітарную аперацыю ў Канстанцінаўцы Данецкай вобласці — паводле ўзору нядаўняй аперацыі ў Алешках. Пра гэта ён заявіў 12 лістапада перад сустрэчай са спецыяльнымі пасланнікамі прэзідэнта ЗША Стывам Уіткафам і Джарэдам Кушнерам.

Уладзімір Пуцін. Фота: Vyacheslav Prokofyev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Паводле слоў Пуціна, у Канстанцінаўцы застаюцца каля 400—500 мірных жыхароў. Ён прапанаваў запрасіць у горад прадстаўнікоў замежнай прэсы, у тым ліку амерыканскіх журналістаў, а таксама расійскія СМІ.

Арганізацыю гуманітарнай місіі, паводле прапановы расійскага прэзідэнта, можна даручыць упаўнаважаным па правах чалавека Расіі і Украіны — Яне Лантратавай і Дзмітрыю Лубінцу.

Пуцін таксама заявіў, што расійская армія кантралюе Канстанцінаўку і гатовая за пяць сутак правесці размініраванне тэрыторыі. Ён дадаў, што калі Кіеў лічыць горад пад сваім кантролем, то павінен гарантаваць бяспеку са свайго боку.

Гуманітарная аперацыя ў Алешках адбылася ў канцы кастрычніка. З горада эвакуявалі некалькі соцень чалавек, а тым, хто вырашыў застацца, даставілі гуманітарную дапамогу. Расія і Украіна праводзілі яе сумесна, а пасярэдніцай выступіла першая лэдзі ЗША Меланія Трамп.

На час правядзення аперацыі бакі спынілі баявыя дзеянні ў раёне Алешак на чатыры дні. Гэта быў самы працяглы рэжым спынення агню з пачатку поўнамаштабнай вайны.

Чытайце таксама:

«Мы вярнуліся з пекла». Людзі з Алешак прыбылі ва Украіну і дзеляцца эмоцыямі

Эвакуяваная ў Гомель з Алешак жанчына пра ўкраінцаў і беларусаў: мы адзін народ

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 4

Украінская дэлегацыя прыбыла ў Алешкі, людзі плачуць ад шчасця

Меланія Трамп заявіла, што дамаглася гуманітарнага перамір'я ў Алешках

Каментары да артыкула