Hramadstva9898

Niekalki tysiač ludziej dałučylisia da šeścia pratestu ŭ Breście ANŁAJN

Niahledziačy na previentyŭnyja zatrymańni niekalkich važakoŭ pratestaŭ, a taksama lidaraŭ apazicyi, što kiravalisia ŭ Brest ź Minska, ludzi sabralisia na płoščy Lenina. Staršynia harvykankama Alaksandr Rahačuk zaprasiŭ ludziej na hutarku ŭ aktavuju zału harvykankama, ale pahadziłasia tolki nievialikaja kolkaść pratestoŭcaŭ. «Jon ničoha nie vyrašaje!» — kryčali z natoŭpu.

Da mitynhu dałučylisia anarchisty, jany i zavodzili skandavańni. «Anarchisty zrabili dzień», — kaža błohier-strymier Siarhiej Piatruchin.

Pakolki funkcyju lidaraŭ uziali na siabie anarchisty, to heta pieršaje šeście, što prachodzić pad čornym ściaham, a nie bieł-čyrvona-biełym. Ale «Žyvie Biełaruś» skandavali, a taksama «Basta!» i «Nie dekretu numar try! Łukašenka, uchadzi». Masavaj była padtrymka i jašče dvuch łozunhaŭ: «Niet zarpłaty, jesť nałoh — dieputatu v košielek!» i «Nastojaŝij darmojed — tot, kto vydumał diekriet».

Anarchisty paviali šeście praz horad, vulicami Puškinskaj i Savieckaj. Pa darozie šeście razrasłosia da niekalkich tysiač čałaviek. Ludzi z hankaŭ kramaŭ padtrymlivali demanstrantaŭ apładysmientami.

Padtrymać pratestoŭcaŭ u Bieraście pryjechaŭ i adzin z važakoŭ pratestaŭ u Homieli, błohier Maksim Filipovič.

Pry kancy z trybuny bieraściejcaŭ zaklikali 11 sakavika padtrymać anałahičny pratest u Pinsku. 

Anłajn-videa ź Bieraścia, strymiŭ błohier i akcior Siarhiej Piatruchin:

Praciah:

14:06

13:57

Тым часам актывіст АГП Мікалай Казлоў паспеў дабрацца да Брэста. Лябедзька і Рымашэўскі застаюцца ў Бярозаўскім РУУС.

13:56

13:53

На наступным тыдні таксама плануецца некалькі акцый. У пятніцу, 10 сакавіка, у Маладзечне, у суботу — у Пінску, у нядзелю, 12 сакавіка, у Оршы, Бабруйску і Рагачове. 

13:51

Людзі пачынаюць разыходзіцца.

13:51

13:46

У шэсці ўзялі ўдзел некалькі тысяч чалавек. Далучылася да шэсця шмат людзей з вуліцы. Людзі працягваюць скандаваць: «Лукашэнка, ухадзі».

«Грамадзяне, паглядзіце, як нас шмат!» — дзівуецца жанчына.

13:42

Шэсце прайшло вуліцай Савецкай, выйшлі да ЦУМа.

13:41

Мінакі апладзіруюць удзельнікам шэсця. Па ацэнках Сяргея Пятрухіна, у шэсці бярэ ўдзел некалькі тысяч.

13:40

Брэсцкія стрымеры павялічылі ацэнку колькасці ўдзельнікаў шэсця да некалькіх тысяч чалавек.

13:38

Людзі скандуюць: «Жыве Беларусь».

13:38

Паколькі функцыю лідараў узялі на сябе анархісты, то гэта першае шэсце, што праходзіць пад чорным сцягам, а не бел-чырвона-белым. Але «Жыве Беларусь» скандуюць.

13:34

Калона расце па меры руху. Дайшла да кінатэатра «Беларусь».

13:32

Калона працягвае шэсце вуліцамі Брэста. «Нет зарплаты — есть налог, депутата кошелек. Настоящий дармоед — Тот кто выдумал декрет».

13:31

«Нет зарплаты, есть налог — депутату в кошелек!» — заводзяць анархісты. «Настоящий дармоед — тот, кто выдумал декрет»

13:29

Міліцыі на вуліцах няма.

13:29

У Берасці сёння сонца і плюс 16, дарэчы.

13:27

У калоне да тысячы чалавек ідзе. Людзі скандуюць «Баста! Баста!».

13:26

Міліцыі пакуль няма. Пакуль усё спакойна.

13:26

Па ацэнках стрымераў, колькасць пратэстоўцаў дасягнула 1000 чалавек.

13:25

Такой маніфестацыі Берасце не бачыла ад 2011 года.

13:23

Калона дайшла да рогу Пушкінскай і Савецкай.

13:23

Удзельнікі ідуць па Пушкінскай.

13:22

«Улады рабуюць народ», — скандуюць удзельнікі. Анархісты вельмі радыкальныя.

13:21

13:20

Удзельнікі шэсця скандуюць: «Сыходзь, сыходзь».

13:18

Да шэсця далучаюцца новыя людзі. Калона вырасла і ўступіла на вуліцу Пушкінская. «Далучайся!» — скандуюць маніфестанты, а таксама «Жыве Беларусь!»

13:17

Анархісты ўзначальваюць шэсце, аўтамбілісты сігналяць у знак падтрымкі.

13:16

Аўтамабілі масава, вельмі масава падтрымліваюць людзей сігналамі.

13:15

«Не хотім платіть ворам, паразітам і ментам», — скандуе народ з падачы анархістаў.

13:15

У шэсці ўдзельнічае некалькі соцень чалавек.

13:12

Моцна выступіў блогер з Гомеля Максім Філіповіч. Ён заклікаў да салідарнасці і даў інструкцыі, як не паддавацца на правакацыі. Нельга верыць уладам! — заклікаў ён.
Ён таксама папрасіў жанчын абараняць мужчын пры спробах міліцыі затрымаць іх. Ён адзначыў, што важна прыходзіць у суды, дзе судзяць палітычна затрыманым.
Людзі віталі яго апладысментамі.

13:10

Фото Станислава Коршунова

13:08

Выступае Мікалай Філіповіч — блогер з Гомеля. «Ніхто вам насустрач не пойдзе», — кажа ён.

13:07

Перад гарвыканкамам працягваюцца выступы. Анархісты папрыціхлі. Людзі скардзяцца, што працы няма ў горадзе.

13:05

Старшыня гарвыканкама Аляксандр Рагачук у залі кажа, што ўказ гэты часовы. Паліна Шарэнда распавяла на мітынгу, што ў пятніцу затрымалі яе мужа, у панядзелак — суд. Людзі ў зале просяць Рагачука, каб пасадзейнічаў вызваленню затрыманых.

13:02

Ёсць прапанова анархістаў прайсці маршам па вуліцы Савецкай і прайсці да ЦУМа.

Людзі кажуць, што нельга раздзяляцца і трэба застацца чакаць тых, хто ў зале.

13:00

Тым часам людзі працягваюць падцягвацца пад гарвыканкам.

Мужчына: «Я праклінаю той дзень, калі прагаласаваў за Лукашэнку. У мяне пенсія — 230 рублёў. Як на гэта пражыць?»

12:58

Выйшаў мужчына. Кажа, там, у зале, прынамсі, сядзіць чыноўнік і адказвае на пытанні. А мы проста тут трасём паветра. Без толку ўсё.

12:56

Людзі на плошчы ў Брэсце настроены вельмі радыкальна. Адна жанчына кажа: «Яны скралі ў нас 20 гадоў нашага жыцця. Гэта нармальна?»

12:55

Паліна Шарэнда, жонка затрыманага за мінулы марш Андрэя Шарэнды, са слязамі ў голасе заклікала заўтра а 12-й прыйсці ў суд падтрымаць яе мужа. Яна таксама заклікала змагацца аж да адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі.

12:54

Тры міліцыянты сыходзяць з Плошчы. Тым часам анархісты заклікаюць да супраціву.

12:53

«Хопіць баяцца! Пара супраціўляцца!» — скандуе моладзь.

12:48

12:47

Тым часам частка людзей сядзіць у актавай зале, спрабуюць размаўляць з уладамі.

12:45

Людзі працягваюць скандаваць: «Не — дэкрэту нумар тры».

Сяргей Пятрухін асцерагаецца, што акцыя сёння будзе жорстка разагнана.

12:44

Адзін мужчына звяртаецца да міліцыі: «Вы такі ж народ, як усе. Вы ясцё наш хлеб. Стаўцеся з павагай да народа, калі ласка».

12:43

12:42

12:41

Адзін з удзельнікаў (святар): «Многія думаюць, што іх гэта не кране, але мы ўсе ў адной лодцы, гэта — лодка Беларусь, мы ўсе павінны думаць, якую краіну пасля сябе пакінем. Слова не скажы, звальняюць. Мы сталі лідарам — лідарам па колькасці алкаголю, па разводах. Калі мы будзем маўчаць, заўтра прыдуць і за іншымі. Мы кажам — не дэкрэту №3».

«Не дэкрэту нумар тры — Лукашэнка сыходзь», — скандуюць людзі.

12:38

Просты рабочы чалавек: «Я увесь час працаваў, а цяпер плаціць падатак? не».

12:34

Мітынгоўцы ў Брэсце: «Навошта траціць вялікі грошы на парад у Мінску? Час сказаць: «Баста».

Людзі ахвотна скандуюць: «Баста, баста!».

12:33

Тым часам Анатоля Лябедзьку прывезлі ў Бярозаўскі РАУС. Лябедзька патрабуе дакладна сфармуляваць яму прычыну, паводле якой яго затрымалі. Міліцыянты патрабуюць спыніць відэаздымку, паведамляе Радыё Свабода.

12:32

«Сапраўдныя дармаеды — гэта чыноўнікі» — з мегафонам звяртаюцца людзі ў масках.

12:29

Людзі воплескамі вітаюць з'яўленне групы анархістаў з плакатам «Чыноўнік — галоўны дармаед».

12:28

Людзі ў чорных масках разгарнулі расцяжку на ганку: «Чыноўнік — галоўны дармаед». Скандуюць розныя крычалкі.

12:28

Той, хто застаўся, працягвае выказваць абурэнне дзеяннямі ўладаў.

«Працы няма, а падатак ёсць, каму прыйшло ў галаву прыдумаць такі падатак»

12:26

Частка зашла ў гарвыканкам, частка засталася перад будынкам.

12:24

Частка людзей пайшла на прыем у гавыканкам.

12:23

Меркаванні людзей падзяліліся. Нехта хоча ісці ў гарвыканкам да мэра (там вельмі зручна), частка катэгарычна адмаўляецца.

12:20

Людзей крыху паболела.

12:20

12:19

Людзі пакуль у гарвыканкам не заходзяць. «На вуліцу, на вуліцу», — скандуюць яны.

12:17

12:16

Мэр Рагачук прапанаваў прайсці ў актавую залу ў гарвыканкаме і пагаварыць там.

«На вуліцу», — скандуюць людзі.

12:15

Выступае актывіст з Бярозы Аляксандр Кабанаў. Кажа, што затрымалі некалькіх чалавек. «Замест таго, каб улады выйшлі да нас і сказалі, што мы не маем рацыі, яны нас палохаюць, кажуць, што мы разгодваем лодку. Але мы не хочам вайны, не хочам канфліктаў»

12:13

Дзіяна Касцюкевіч кажа прысутным, што дэкрэт закрануў кожную сям'ю.

У многіх у руках таблічкі з аркуша А4: «Мы не рабы».

12:11

Людзі дайшлі да будынка гарвыканкама, чакаюць, калі выйдуць улады на перамовы.

«Хай выйдуць і адчытаюцца», — абураюцца людзі

12:11

Лідараў Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку і Хрысціянскай дэмакратыі Віталя Рымашэўскага, нагадаем, затрымалі па дарозе ў Берасце, каля Івацэвіч.

12:09

Некаторыя пратэстоўцы трымаюць нацыянальныя, бел-чырвона-белыя сцягі.

12:08

П'яных няма, усе добра апранутыя.

У акцыі дзейнічае па розных падліках ад 200 да 300 чалавек.

12:07

Шмат незадаволеных людзей, яны абураныя дэкрэтам, кажа Сяргей Пятрухін.

12:05

Некалькі соцен чалавек сабраліся на плошчы Леніна ў Брэсце. На заклік мясцовага важака Аб'яднанай грамадзянскай партыі яны перамясціліся да будынку гарвыканкама.

12:01

Адзін з актыўных удзельнікаў мінулых маршаў у Брэсце Павел Кінчак паведаміў, што да яго дахаты прыйшлі людзі ў цывільным і рэкамэндавалі сёння не выходзіць. Кажа, што стаяць каля яго хаты.

11:43

Hа плошчы Леніна праходзяць масавыя гулянні, вельмі гучна грыміць музыка. Пратэстоўцаў пакуль не відаць, яны звычайна падыходзяць па часе ўпрытык да пачатку акцыі.

11:30

11:29

Раніцай пад Івацэвічамі затрымалі машыну, у якой на марш ехалі ў Брэст лідар АГП Анатоль Лябедзька, лідар БХД Віталь Рымашэўскі, а таксама Мікалай Казлоў (АГП) і Вольга Кавалькова (БХД). Іх машыну забралі, Лябедзька адправіўся ў Брэст пешкі.

11:24

На плошчы цяпер гулянні дзяцей. Шмат міліцыі. Перад папярэдняй акцыяй міліцыя так відавочна не патрулявала.

Čarhovaja vuličnaja akcyja suprać dekreta №3 adbyvajecca siońnia ŭ Breście. Hałoŭny arhanizatar akcyi — aktyvist AHP ź Biarozy Alaksandr Kabanaŭ. 

«My chočam ahučyć i pryniać rezalucyju. Taksama ŭ nas buduć padpisnyja listy, usie achvotnyja zmohuć pastavić podpis za admienu dekreta № 3. Akcyja adbudziecca jak marš pa horadzie, jak heta adbyvajecca ŭsiudy», — kaža Kabanaŭ.

Kamientary98

 
Naciskańnie knopki «Dadać kamientar» aznačaje zhodu z rekamiendacyjami pa abmierkavańni.

Ajcišnica pryjechała z Polščy ŭ Biełaruś i žachnułasia cenam u «Mile»16

Ajcišnica pryjechała z Polščy ŭ Biełaruś i žachnułasia cenam u «Mile»

Usie naviny →
Usie naviny

Hiermanija pry Miercu nie budzie publikavać detali vajskovaj dapamohi Ukrainie1

Biełarusu vydali vielmi nietypovuju polskuju vizu. Jana na praciahły termin, ale časta ź joj nie pajeździš8

Kancert hurta Metallica vyklikaŭ nievialiki ziemlatrus1

Biełaruskuju banknotu ŭ honar 80-hodździa Pieramohi ŭžo za vialikija hrošy pierapradajuć na eBay1

U Kramli paabiacali «padumać» nad prapanovaj ab 30-dzionnym pieramirji

Stała viadoma, jak pakarajuć mahiloŭskich dziaciej, jakija niepavažliva pastavilisia da dziaržaŭnaha salutu17

Styŭ Uitkaf padčas sustreč z Pucinym karystaŭsia pasłuhami štatnych pierakładčykaŭ z Kramla7

«Sałodkaja hlina za 9 rubloŭ». Biełarusy spračajucca z-za cany na šakaładku «Alonka»6

U Tadžykistanie zatrymali varažbitku, jakaja prymušała klijentaŭ zajmacca ź joj seksam5

bolš čytanych navin
bolš łajkanych navin

Ajcišnica pryjechała z Polščy ŭ Biełaruś i žachnułasia cenam u «Mile»16

Ajcišnica pryjechała z Polščy ŭ Biełaruś i žachnułasia cenam u «Mile»

Hałoŭnaje
Usie naviny →

Zaŭvaha:

 

 

 

 

Zakryć Paviedamić