«Першы канал» запускае новае вячэрняе ток-шоу, вядоўцамі якога будуць Ксенія Сабчак і Аляксандр Гардон, піша rbc.ru. Праграма будзе называцца «Док-Ток», у ёй будуць абмяркоўвацца гісторыі, якія выклікалі ў грамадстве вялікі рэзананс.

Сабчак з мая 2019 года з'яўляецца генеральным прадзюсарам тэлеканала «Супер». У розныя гады была вядучай рэаліці-шоу «Дом-2» на «ТНТ», «Бландынка ў шакаладзе» на «Муз-ТВ», вяла ток-шоу «Дзярждэп з Ксеніяй Сабчак», «Сабчак жыўцом» на тэлеканале «Дождж». У 2018 годзе брала ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах у РФ, заняла чацвёртае месца з вынікам 1,68% галасоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0