РБК-Украіна
Такім чынам, з сённяшняга дня пасажыры павінны паказаць не толькі білет на транспарт і пашпарт, але і доказ аб вакцынацыі або адмоўны тэст на каранавірус, піша РБК-Украіна.
Пры гэтым ПЛР-тэст павінен быць зроблены за 72 гадзіны да паездкі. Новыя правілы дзейнічаюць ва ўсіх відах транспарту.
Паказаць дакументы аб вакцынацыі можна як у электронным, так і ў папяровым выглядзе.
Дарэчы, у памяшканні чыгуначнага вакзала арганізавалі пункт экспрэс-тэставанняў на COVID-19. Кошт тэста складае 350 грыўняў (каля 32 беларускіх).
Па звестках на сённяшнюю раніцу ва Украіне быў зафіксаваны максімум штодзённых заражэнняў і смерцяў за ўсе хвалі: 22 415 выпадкаў і 546 смерцяў, пратэсціравалі каля 130 тысяч чалавек.