Аляксандар Лукашэнка 28 студзеня прыняў старшыню Цэнтрвыбаркаму Лідзію Ярмошыну. Сёлета завяршаецца тэрмін паўнамоцтваў абедзьвюх палат парлямэту — Савету Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

Выбары павінны адбыцца не пазьней 12 кастрычніка. Але з улікам таго, што паводле Канстытуцыі прадугледжана магчымасьць правядзеньня двух тураў, найбольш верагодная дата выбараў -- канец верасьня. Адпаведна, выбарчая кампанія афіцыйна мае пачацца ў канцы чэрвеня.

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0