Раман журналіста Віктара Марціновіча «Параноя» зняў з продажаў oz.by — найбуйнейшая інтэрнэт-кнігарня.

На oz.by знікла інтэрнэт-старонка з анатацыяй да раману, а таксама старонка, прысвечаная самому аўтару, Віктару Марціновічу. Для тых, хто замовіў раман папярэдне, старонка з вокладкай раману адчыняецца, але ў левым куце напісана «Продаж гэтага тавару больш не плануецца».

Па тэлефоне супрацоўнікі аддзелу абслугоўвання oz.by раяць тым, хто хоча заказаць кнігу, «больш не званіць на гэты конт».

Яшчэ раней раман «Параноя» стала немагчыма купіць на кніжным кірмашы «Свет Кніг». Гандляры кнігамі на ўмовах ананімнасці казалі, што падобныя забароны распаўсюду выдаюцца адміністрацыяй неафіцыйна. Паводле іхніх словаў нейкіх дакументаў альбо распараджэнняў на гэты конт не існуе: адміністрацыя кірмаша проста паведамляе аб непажаданасці продажаў той ці іншай кнігі.

Раман «Параноя» распавядае аб краіне, падобнай да Беларусі і горадзе, падобным да Мінска. Ёсць там і пра дыктатуру, і пра чалавечыя адносіны. Шмат хто знайшоў у кнізе Марціновіча падабенства з оруэлаўскім «1984».

Глядзі яшчэ:
А ў вас ёсць «Параноя»?

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?