Пра гэта паведаміў намеснік генеральнага дырэктара нацпарку «Белавежская пушча» па навукова-даследчай працы Васіль Арнольбік.

Дыплом РЕ — прэстыжная ўзнагарода, якая адзначае поспехі нацыянальных паркаў і запаведнікаў у сферы аховы прыроды. «Белавежская пушча» атрымала дыплом у 1997 годзе, але ў 2007-м яго дзеянне часова прыпынілі. У кастрычніку 2007 года беларускі бок павінен быў прадставіць экспертам РЕ план кіравання паркам на бліжэйшыя 10 гадоў — гэта з’яўляецца ўмовай працягу дзеяння дыплома, аднак да гэтага тэрміну дакумент падрыхтаваць не ўдалося. МЗС Беларусі адправіў камітэту СЕ па пытаннях захавання біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці СЕ ліст, у якім растлумачыў прычыны затрымкі з падрыхтоўкай плана і запэўніваў: прыродаахоўная і гаспадарчая дзейнасць у «Белавежскай пушчы» адпавядае патрабаванням і рэкамендацыям СЕ.

Камітэт узяў гэтыя тлумачэнні пад увагу і перанёс разгляд пытання на лістапад 2007 года, затым — на вясну 2008-га, на сакавік 2009-га і на сакавік 2010 года, пасля чаго прадаўжэнне дыплома ў чарговы раз адклалі. Эксперты выказалі намер асабіста наведаць «Белавежскую пушчу» і пераканацца, што прыродаахоўная дзейнасць у парку вядзецца на належным узроўні, а таксама запатрабавалі пераклад поўнай версіі плана яго кіравання.

Паводле слоў Арнольбіка, беларускі бок разлічваў правесці «палавінчатае рашэнне» — прадоўжыць дыплом РЕ для «Белавежскай пушчы» ўмоўна на тры гады, але дамагчыся гэтага не ўдалося. Адпаведна былі прынятыя меры па ўзмацненні прыродаахоўнай дзейнасці ў парку. У прыватнасці, у лютым быў падпісаны ўказ прэзідэнта № 59 «Аб некаторых пытаннях развіцця асабліва падахоўных прыродных тэрыторый», які замацоўваў пашырэнне запаведнай зоны «Белавежскай пушчы».

Эксперты РЕ запыталі ў адміністрацыі парку англійскі пераклад указа і «некаторы картаграфічны матэрыял», паведаміў намеснік гендырэктара. Гэтыя дакументы павінны быць перададзены да канца сакавіка.

Арнольбік не змог сказаць, калі пытанне аб прадаўжэнні дыплома РЕ для «Белавежскай пушчы» будзе вынесенае на разгляд камітэта па пытаннях захавання біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?