Музыка

«Крамбамбуля» станет хедлайнером брестского Men's Fest

Адзін зь нешматлікіх беларускамоўных фэстаў краіны адзначае свой першы юбілей.

MensFest спраўляе сёлета 5-годзьдзе. Гэты фэст прадстаўляе новую беларускую музыку ва ўсёй рознастайнасьці жанраў, таму ў адзін вечар на адну сцэну ў яго межах могуць выйсьці, як мэталісты, так і поп-рокеры. Сёлета склад мерапрыемства надзвычай моцны: заяўлены Re1iktNizkiz, Navі, «Нагуаль»,Jungle X-mas ды «Крамбамбуля». «Сэнс нашага фэсту — не спыняцца на адным фармаце. Тыпу: рок і ўсё — баста, астатнім ходу няма. Тым і тлумачыцца такі рознастайны лайн-ап, які мы штогод абнаўляем цалкам», — кажа арганізатар Men’s Fest Зьміцер Назараў. Паводле яго задумы, кожны фэст меўся суправаджацца конкурсам маладых гуртоў, але зь цягам часу ад гэтай ідэі вырашана было адмовіцца — праз завялікія выдаткі ды адсутнасьць матывацыі з боку патэнцыйных удзельнікаў: «Сутыкнуліся з тым, што нашы маладыя гурты, якія хоць аднойчы выступілі ў Re:Public, ужо ня хочуць удзельнічаць у конкурсах», — распавядае Назараў.

Выступ гурта «Крамбамбуля» ў межах Men’s Fest быў узгоднены зь Берасьцейскім аблвыканкамам «бяз нэрваў», кажуць арганізатары. Хоць і давялося паказваць тэксты песень дзеля атрыманьня гастролькі.

Men’s Fest пройдзе 18 кастрычніка ў клюбе «Сфэра». Квіткі на вечар будуць каштаваць ад 100 000 да 150 000 рублёў.

Комментарии

Сейчас читают

Координатора поискового отряда «Ангел» посадили за политику2

Координатора поискового отряда «Ангел» посадили за политику

Все новости →
Все новости

Появился новый способ выманить коды из SMS3

Иностранный бренд выпустил провокационную линию одежды на тему Чернобыля9

Карлос Алос оставляет пост главного тренера Беларуси1

В Казани судили Исуса Христоса6

Уроженец Беларуси возглавил Моссад21

В Шумилино мать сама вовлекла 16‑летнюю дочь в проституцию9

Уборщице в школе не продлили контракт — она отсудила 10 зарплат1

«Пятый год живу в Польше, и ни разу не столкнулся со «спердаляй» — каждый день я здесь вижу другое»33

В Фаниполе запустят производство виски по шотландской технологии8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Координатора поискового отряда «Ангел» посадили за политику2

Координатора поискового отряда «Ангел» посадили за политику

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць