Музыка

«Крамбамбуля» стане хэдлайнерам берасцейскага Men’s Fest

Адзін зь нешматлікіх беларускамоўных фэстаў краіны адзначае свой першы юбілей.

Men’sFest спраўляе сёлета 5-годзьдзе. Гэты фэст прадстаўляе новую беларускую музыку ва ўсёй рознастайнасьці жанраў, таму ў адзін вечар на адну сцэну ў яго межах могуць выйсьці, як мэталісты, так і поп-рокеры. Сёлета склад мерапрыемства надзвычай моцны: заяўлены Re1ikt, Nizkiz, Navі, «Нагуаль», Jungle X-mas ды «Крамбамбуля». «Сэнс нашага фэсту — не спыняцца на адным фармаце. Тыпу: рок і ўсё — баста, астатнім ходу няма. Тым і тлумачыцца такі рознастайны лайн-ап, які мы штогод абнаўляем цалкам», — кажа арганізатар Men’s Fest Зьміцер Назараў. Паводле яго задумы, кожны фэст меўся суправаджацца конкурсам маладых гуртоў, але зь цягам часу ад гэтай ідэі вырашана было адмовіцца — праз завялікія выдаткі ды адсутнасьць матывацыі з боку патэнцыйных удзельнікаў: «Сутыкнуліся з тым, што нашы маладыя гурты, якія хоць аднойчы выступілі ў Re:Public, ужо ня хочуць удзельнічаць у конкурсах», — распавядае Назараў.

Выступ гурта «Крамбамбуля» ў межах Men’s Fest быў узгоднены зь Берасьцейскім аблвыканкамам «бяз нэрваў», кажуць арганізатары. Хоць і давялося паказваць тэксты песень дзеля атрыманьня гастролькі.

Men’s Fest пройдзе 18 кастрычніка ў клюбе «Сфэра». Квіткі на вечар будуць каштаваць ад 100 000 да 150 000 рублёў.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне4

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне

Усе навіны →
Усе навіны

«Хто праз вёску едзе — спыняецца, фатаграфуе». Беларуска расказала пра гісторыю векавога дрэва на сваёй сядзібе2

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы27

У Польшчы будуць судзіць банду, якая рабавала грузавікі. З 13‑ці падсудных пяцёра беларусы

У «Белавія» расказалі, чаму ў авіякампаніі так шмат начных рэйсаў

Махляры нагрэлі двух мужчын на 101 чырвонай ружы

У Нарвегіі адрэагавалі на абразлівае выказванне Трампа з гумарам — падборкай дызайнерскіх прыбіральняў ФОТЫ1

«Не збіраюся стрымлівацца». Эстонскі прэм'ер адказаў на просьбу Пентагона не называць Пуціна пацуком6

«Белпошта» з 1 лістапада не будзе прымаць камерцыйных пасылак у Еўрасаюз3

Амерыканцы ставяць рэкорды па датэрміновым галасаванні ў Кангрэс. Бюлетэнь папрасіў нават Папа2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне4

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць