Беларуская мова88

Мова наша. Пасціць ці посціць? І як поснікаюць мусульмане?

«Распачаўся Пост Вялікі — плач жа, Эвіна сям’я…» У Папяльцовую Сераду гэты журлівы беларускі спеў залунаў пад скляпеннямі каталіцкіх святынь па ўсёй Беларусі.

І праўда: Запу́скі адправілі, пампухоў у Сыты Чацвер ды бліноў на Масленку паелі, а як распачаўся Вялікі Пост, дык ізноў заблыталіся ў націсках дзеяслова пасці́ць. Для святароў гэта, мусіць, даволі-такі датклівы клопат, бо ім найболей прыходзіцца пра гэта гаварыць.

У нашай мове асноўны дзеяслоў — гэта якраз пасці́ць. Так пішуць класікі. З гэтым згаджаюцца слоўнікі, як цяперашнія, так і тыя да рэформы.

Адкуль жа тады клопат і спрэчкі? Гэта непаразуменне. Дзеяслоў пасціць пры спражэнні мяняе націск. Вось іншы раз людзі і спрачаюцца, які там націск, а ён у розных формах розны:

Што рабіць? Пасці́ць. Я пашчу́, але ты посціш, ён посціць, мы посцім, вы посціце, яны посцяць. У прошлым часе пасці́ў, пасці́лі і г. д.

У суботу ж жыды не посцяць… (Змітрок Бядуля, «У дрымучых лясах»)

І, вы думаеце, я дам вам пасціць лішнюю ноч? Богу досыць і таго, што ён атрымаў. (Уладзімір Караткевіч, «Хрыстос прызямліўся ў Гародні»)

Каб не заблытацца, можна запомніць, што пасціць спрагаецца паводле ўзору насіцьпасціць, пашчу, посціш і г. д. — як насіць, нашу, носіш і г. д.

Ёсць і яшчэ адзін вельмі цікавы дзеяслоў — поснікаць. Ён крыху дзіўны праз сваю словаўтваральную структуру. Дый даволі рэдкі: я сустракаў яго адно на Усходнім Палессі і на Панізоўі.

Запу́скі справілі і не елі больш скаромнае. Поснікалі. (в. Шалыпы, Калінкавіцкі р-н)

У Піліпаўку поснікалі. (в. Малыя Аўцюкі, тамсама)

Але гэты дзеяслоў вельмі адметны тым, што часта сустракаецца ў старадаўніх кітабах — святых пісьмах беларускіх мусульманаў, напісаных па-беларуску арабскімі літарамі ў XVI — XVIII ст. Вось так, слова да слова, некалі ў Вялікім Княстве Літоўскім, даўнейшы мусульманскі пісар запісаў па-беларуску святое права ісламу:

Межы месяцамі а днямі нямаш у Пана Бога лепшага і мілейшага ўчынку, як поснікаць месяц Рамазан і курбана дзевяць дней, Зу аль-хідджа-месяца, а Мухарама-месяца — дзесяць дней Ашура. Хто бы, тыя месяцы і дні поснікаючы, і намаз пеў, і ўночы так жа мала спаў, намазам-тасбіхамі бавіўся, — Пан Бог міласцівы [палічыць яму той] пост як-бы год поснікаў, а за кажну ноч, як бы Кадыр-ноч намаз пеў — Пан Бог яму спасенне і ласку сваю дасць. (…)

Хто бы Зу аль-хідджа-месяца першы дзень поснікаў — Пан Бог яму ўсе грахі адпусціць; хто бы другі дзень поснікаў — як бы тысяча год Бога прасіў. У той дзень Пан Бог Юнус-прарока і з рыбнага нутра вынес. Хто бы трэці дзень поснікаў — Пан Бог усялякае жаданне яго прыме. У той дзень Пан Бог Закарыя-прарока просьбу прыняў. (…) (Latin-Script Transliteration of the British Library Tatar Belarusian Kitab (OR 13020)

От такая даўней была кніжная мова. І кніжная, і жывая. Калі мы ўсё ж блытаемся з націскамі ў слове пасці́ць, то можна падчас сказаць і трымаць (дзяржаць) пост, а можна паспрабаваць выкарыстоўваць і той другі варыянт — старадаўні і цікавы.

Комментарии8

Сейчас читают

Белорусский доброволец рассказал, что сегодня на самом деле решает войну7

Белорусский доброволец рассказал, что сегодня на самом деле решает войну

Все новости →
Все новости

Чешка Линда Носкова выиграла Уимблдонский турнир

Белорусам объяснили, почему накипь в чайнике — это хорошо6

Настя Рогатко рассказала о «тупых установках», от которых ей пришлось отказаться при продаже своей книги13

Моне и не снилось. В дендросаду возле Нарочи можно увидеть пруд с кувшинками и более 500 растений2

Соболенко рассказала, почему жених подарил ей такое крупное кольцо2

В Ошмянах бобер перешел дорогу строго по пешеходному переходу ВИДЕО4

Американцы любят говорить о закате Европы. Но большинство европейцев живет лучше их. Правда, еще не белорусы23

Итальянская пиццерия в Кривой Березе снова заработала, но радуются этому не все1

Пластиковые бутылки могут не только засорять океан, но и спасать жизни дельфинов

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Белорусский доброволец рассказал, что сегодня на самом деле решает войну7

Белорусский доброволец рассказал, что сегодня на самом деле решает войну

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць