Мова88

Мова наша. Пасціць ці посціць? І як поснікаюць мусульмане? 

«Распачаўся Пост Вялікі — плач жа, Эвіна сям’я…» У Папяльцовую Сераду гэты журлівы беларускі спеў залунаў пад скляпеннямі каталіцкіх святынь па ўсёй Беларусі.

І праўда: Запу́скі адправілі, пампухоў у Сыты Чацвер ды бліноў на Масленку паелі, а як распачаўся Вялікі Пост, дык ізноў заблыталіся ў націсках дзеяслова пасці́ць. Для святароў гэта, мусіць, даволі-такі датклівы клопат, бо ім найболей прыходзіцца пра гэта гаварыць.

У нашай мове асноўны дзеяслоў — гэта якраз пасці́ць. Так пішуць класікі. З гэтым згаджаюцца слоўнікі, як цяперашнія, так і тыя да рэформы.

Адкуль жа тады клопат і спрэчкі? Гэта непаразуменне. Дзеяслоў пасціць пры спражэнні мяняе націск. Вось іншы раз людзі і спрачаюцца, які там націск, а ён у розных формах розны:

Што рабіць? Пасці́ць. Я пашчу́, але ты посціш, ён посціць, мы посцім, вы посціце, яны посцяць. У прошлым часе пасці́ў, пасці́лі і г. д.

У суботу ж жыды не посцяць… (Змітрок Бядуля, «У дрымучых лясах»)

І, вы думаеце, я дам вам пасціць лішнюю ноч? Богу досыць і таго, што ён атрымаў. (Уладзімір Караткевіч, «Хрыстос прызямліўся ў Гародні»)

Каб не заблытацца, можна запомніць, што пасціць спрагаецца паводле ўзору насіць: пасціць, пашчу, посціш і г. д. — як насіць, нашу, носіш і г. д.

Ёсць і яшчэ адзін вельмі цікавы дзеяслоў — поснікаць. Ён крыху дзіўны праз сваю словаўтваральную структуру. Дый даволі рэдкі: я сустракаў яго адно на Усходнім Палессі і на Панізоўі. 

Запу́скі справілі і не елі больш скаромнае. Поснікалі. (в. Шалыпы, Калінкавіцкі р-н)

У Піліпаўку поснікалі. (в. Малыя Аўцюкі, тамсама)

Але гэты дзеяслоў вельмі адметны тым, што часта сустракаецца ў старадаўніх кітабах — святых пісьмах беларускіх мусульманаў, напісаных па-беларуску арабскімі літарамі ў XVI — XVIII ст. Вось так, слова да слова, некалі ў Вялікім Княстве Літоўскім, даўнейшы мусульманскі пісар запісаў па-беларуску святое права ісламу:

Межы месяцамі а днямі нямаш у Пана Бога лепшага і мілейшага ўчынку, як поснікаць месяц Рамазан і курбана дзевяць дней, Зу аль-хідджа-месяца, а Мухарама-месяца — дзесяць дней Ашура. Хто бы, тыя месяцы і дні поснікаючы, і намаз пеў, і ўночы так жа мала спаў, намазам-тасбіхамі бавіўся, — Пан Бог міласцівы [палічыць яму той] пост як-бы год поснікаў, а за кажну ноч, як бы Кадыр-ноч намаз пеў — Пан Бог яму спасенне і ласку сваю дасць. (…)

Хто бы Зу аль-хідджа-месяца першы дзень поснікаў — Пан Бог яму ўсе грахі адпусціць; хто бы другі дзень поснікаў — як бы тысяча год Бога прасіў. У той дзень Пан Бог Юнус-прарока і з рыбнага нутра вынес. Хто бы трэці дзень поснікаў — Пан Бог усялякае жаданне яго прыме. У той дзень Пан Бог Закарыя-прарока просьбу прыняў. (…) (Latin-Script Transliteration of the British Library Tatar Belarusian Kitab (OR 13020)

От такая даўней была кніжная мова. І кніжная, і жывая. Калі мы ўсё ж блытаемся з націскамі ў слове пасці́ць, то можна падчас сказаць і трымаць (дзяржаць) пост, а можна паспрабаваць выкарыстоўваць і той другі варыянт — старадаўні і цікавы.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»87

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»

Усе навіны →
Усе навіны

Найбольш імаверным вынікам завяршэння канфлікту ва Украіне назвалі «фінскі сцэнар»20

З лета пачнецца рэстаўрацыя Сафійскага сабора ў Полацку. Можа змяніцца і ягоны выгляд3

У кнігарні ў Нью-Ёрку будзе палічка з беларускімі кнігамі1

У Афрыцы новая ўспышка ліхаманкі Эбола: 65 памерлых у ДР Конга, адзін смяротны выпадак ва Угандзе

На ўскраіне Сонечнай сістэмы ў невялікага нябеснага цела выявілі атмасферу

Беларускія хірургі правялі паспяховую дыстанцыйную аперацыю. Пацыент быў за 6 тысяч кіламетраў5

Арыштаваны ўчастак ксяндза Акалатовіча за тры аўкцыёны ніхто не купіў1

7500 чалавек узялі сёння ўдзел у генеральнай рэпетыцыі выступу музыкаў на «Фестывалі надзеі»

Мерц заявіў, што ЗША больш не «краіна магчымасцяў». Сваіх дзяцей ён бы туды не адпраўляў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»87

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць