Беларуская мова2424

Мова наша. Улезці ў аўтобус

«Заканчваецца пасадка на аўтобус па маршруце Баранавічы — Добры Бор. Вадзіцелю і пасажырам — у добры шлях».

Сядзіш у гэтым аўтобусе і думаеш: гэта мо і добра, што яны намагаюцца па-беларуску казаць, але ж неяк яно ім не надта спраўна выходзіць.

Відаць, людзі падчас заўважаюць, што нешта з пасадкаю-перасадкаю тою не ўсё добра. Той-сёй спрабуе нейкую замену знайсці: кажа «перасядка». Але ж гэта, як той казаў, змяняць быка на індыка. Рэч у тым, што назоўнікі з суфіксам -к-, са значэннем пэўнага працэсу, жывой мове неўласцівыя. Адзіныя, бадай, такія словы — што абазначаюць гаварэнне: гаворка, гутарка. Яны называюць не толькі працэс, але і дзеянне, і крышку, відаць, інструмент, бо гаворка можа быць інструментам зносін. Каб выразіць просты працэс — лепш ужываць аддзеяслоўныя назоўнікі на -нне, або іншыя традыцыйныя для нашае мовы аддзеяслоўныя назоўнікі. А яшчэ лепш наогул не ўжываць назоўнікаў, а будаваць сказ так, каб карыстацца дзеясловамі. Наша мова дзеяслоўная. Замест «заканчваецца пасадка» па-людску было б сказаць «аўтобус ад'язджае». Ну, і не «ў добры шлях», а «добра вярнуцца», «добрай дарогі» і г. д.

А раз мы ўжо пастанавілі карыстацца дзеясловамі, то выберам сабе найбольш зручныя. Зручна казаць «сесці ў трамвай», «зайсці ў трамвай». Адпаведна выйсці. Гэта мы чуем часцей за ўсё. А яшчэ па-беларуску ў трамвай мы можам улезці. А з трамваю адпаведна вылезці.

Гэты спосаб з аднаго боку надае нашай мове свабоды, размоўнасці. Але слова ўлазіць у гэтым кантэксце падчас можа ўжывацца і ў зусім нейтральным, апавядальным стылі.

Калі казаць пра семантычнае поле гэтага дзеяслова, то адно са значэнняў улезці — пасяліцца. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы цытуе Максіма Лужаніна:

Перабраліся ў зямлянку і жылі ў ёй, пакуль не ўлезлі ў новую хату.

Нават свята такое ёсць — улазіны. Калі людзі ўлазяць у новую хату. Дый у царкву можна ўлезці:

Улезлі ў царкву, а там народ ушчыльную стаіць, нібы плінфа ў мурах. (Кастусь Тарасаў, «Пагоня на Грунвальд») 

Ларыса Геніюш паслядоўна ўжывала вылазіць, вылезці (побач з сядаць), калі казала пра транспарт:

Па дарозе людзі вылазілі, і стала вальней.

Калі мы ля Альшанскіх могілак вылазілі з трамвая, я ўбачыла на другім баку вуліцы двох савецкіх афіцэраў. («Споведзь»)

Такім чынам, мы маем цэлы набор дзеясловаў: сядаць, заходзіць-выходзіць ды ўлазіць-вылазіць. Калі Вы адчуваеце пэўнае гутарковае адценне ў выразе «ўлезці ў трамвай», то гэта вельмі добра. Ужываць гутарковыя словы — гэта карысна для гутаркі. А можа, потым абвыкнецца ды ў аб'явах на вакзале загучыць. Гаманіце.

Комментарии24

Сейчас читают

В Слуцке женщину оштрафовали за оставленные возле мусорки хорошую одежду и линолеум. Люди не выдержали, узнав об этом14

В Слуцке женщину оштрафовали за оставленные возле мусорки хорошую одежду и линолеум. Люди не выдержали, узнав об этом

Все новости →
Все новости

«Время, которое требует чрезвычайной осторожности». Польский вундеркинд, который стал главным учёным OpenAI, объяснил, почему именно сейчас ИИ может выйти из-под контроля8

Белорусы открыли в Польше первую белорусскую гинекологическую клинику. Насколько успешно?5

Смартфоны стоимостью менее 100 долларов могут исчезнуть из продажи3

19‑летний Виталий из Гродно поехал воевать против Украины. Закончилось все очень быстро31

Глава Anthropic Дарио Амодеи призвал замедлить развитие ИИ, чтобы он не стал опасным для людей3

Россияне снова скупают авто в Беларуси. Но от BMW приходится отказываться1

Айтишник поехал из Лодзи на праздники в Беларусь и попал за решетку. Что о нем известно28

«Абганяю інамарку, дзеўкі млеюць за вуглом». На «Дожинках» в Смолевичах на сцене пел заместитель руководителя района2

Аренда жилья в Беларуси для туристов за год подорожала. Больше всего — в Несвиже1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

В Слуцке женщину оштрафовали за оставленные возле мусорки хорошую одежду и линолеум. Люди не выдержали, узнав об этом14

В Слуцке женщину оштрафовали за оставленные возле мусорки хорошую одежду и линолеум. Люди не выдержали, узнав об этом

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць