Мова2424

Мова наша. Улезці ў аўтобус 

«Заканчваецца пасадка на аўтобус па маршруце Баранавічы — Добры Бор. Вадзіцелю і пасажырам — у добры шлях».

Сядзіш у гэтым аўтобусе і думаеш: гэта мо і добра, што яны намагаюцца па-беларуску казаць, але ж неяк яно ім не надта спраўна выходзіць.

Відаць, людзі падчас заўважаюць, што нешта з пасадкаю-перасадкаю тою не ўсё добра. Той-сёй спрабуе нейкую замену знайсці: кажа «перасядка». Але ж гэта, як той казаў, змяняць быка на індыка. Рэч у тым, што назоўнікі з суфіксам -к-, са значэннем пэўнага працэсу, жывой мове неўласцівыя. Адзіныя, бадай, такія словы — што абазначаюць гаварэнне: гаворка, гутарка. Яны называюць не толькі працэс, але і дзеянне, і крышку, відаць, інструмент, бо гаворка можа быць інструментам зносін. Каб выразіць просты працэс — лепш ужываць аддзеяслоўныя назоўнікі на -нне, або іншыя традыцыйныя для нашае мовы аддзеяслоўныя назоўнікі. А яшчэ лепш наогул не ўжываць назоўнікаў, а будаваць сказ так, каб карыстацца дзеясловамі. Наша мова дзеяслоўная. Замест «заканчваецца пасадка» па-людску было б сказаць «аўтобус ад'язджае». Ну, і не «ў добры шлях», а «добра вярнуцца», «добрай дарогі» і г. д.

А раз мы ўжо пастанавілі карыстацца дзеясловамі, то выберам сабе найбольш зручныя. Зручна казаць «сесці ў трамвай», «зайсці ў трамвай». Адпаведна выйсці. Гэта мы чуем часцей за ўсё. А яшчэ па-беларуску ў трамвай мы можам улезці. А з трамваю адпаведна вылезці.

Гэты спосаб з аднаго боку надае нашай мове свабоды, размоўнасці. Але слова ўлазіць у гэтым кантэксце падчас можа ўжывацца і ў зусім нейтральным, апавядальным стылі.

Калі казаць пра семантычнае поле гэтага дзеяслова, то адно са значэнняў улезці — пасяліцца. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы цытуе Максіма Лужаніна:

Перабраліся ў зямлянку і жылі ў ёй, пакуль не ўлезлі ў новую хату.

Нават свята такое ёсць — улазіны. Калі людзі ўлазяць у новую хату. Дый у царкву можна ўлезці:

Улезлі ў царкву, а там народ ушчыльную стаіць, нібы плінфа ў мурах. (Кастусь Тарасаў, «Пагоня на Грунвальд») 

Ларыса Геніюш паслядоўна ўжывала вылазіць, вылезці (побач з сядаць), калі казала пра транспарт:

Па дарозе людзі вылазілі, і стала вальней.

Калі мы ля Альшанскіх могілак вылазілі з трамвая, я ўбачыла на другім баку вуліцы двох савецкіх афіцэраў. («Споведзь»)

Такім чынам, мы маем цэлы набор дзеясловаў: сядаць, заходзіць-выходзіць ды ўлазіць-вылазіць. Калі Вы адчуваеце пэўнае гутарковае адценне ў выразе «ўлезці ў трамвай», то гэта вельмі добра. Ужываць гутарковыя словы — гэта карысна для гутаркі. А можа, потым абвыкнецца ды ў аб'явах на вакзале загучыць. Гаманіце.

Каментары24

Цяпер чытаюць

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае23

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, навошта на фасад аднаго з гістарычных будынкаў у Мінску падчас рэканструкцыі паставілі металічныя калоны

«Ва Украіне ніхто не верыць, што там такое робіцца». Украінец, якога затрымалі ў Беларусі за два дні да вайны, расказаў пра пакуты за кратамі5

«Яму так блага стала, што ён упаў на бараку». Сталі вядомыя абставіны смерці палітвязня Вадзіма Храсько5

Былы нарвежскі прэм'ер Ягланд зрабіў спробу самагубства на фоне абвінавачання ў сувязях з Эпштэйнам4

На літоўска-беларускай мяжы лісы хацелі абакрасці арлана-белахвоста ВІДЭА2

У Маладзечне за адну раніцу абрынуліся два бетонныя казыркі ў пад'ездах аднаго дома2

На пасаду Улькі Пулькі знайшлі новую дзяўчыну. Мінулая сышла праз канфлікт13

У Аўстрыі навігатар завёў фуру беларуса ў пастку4

У ЗША буйная кампанія падала ў суд на ўрад, патрабуючы вярнуць выплачаныя мытныя зборы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае23

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць