Общество

«Бацькаўшчына» объявляет конкурс работ о белорусском зарубежье

Сёлета 10 верасня Згуртаванню беларусаў свету «Бацькаўшчына» споўнілася 25 гадоў. Чвэрць стагоддзя Згуртаванне працуе дзеля кансалідацыі беларусаў незалежна ад месца пражывання на грунце любові да нашай супольнай гісторыі, культуры, роднай мовы. Дасягненні беларусаў замежжа — неад’емная частка нашай супольнай гісторыі і сучаснасці, нашай культуры. Яны вартыя вывучэння і папулярызацыі. Справы і творы народжаных у Беларусі мастакоў, пісьменнікаў, кампазітараў, палітыкаў, грамадскіх дзеячаў ды звычайных беларусаў ва ўсе часы ўплывалі і працягваюць уплываць на фармаванне ўяўленняў пра беларускую нацыю ў свеце. А што самі жыхары сённяшняй Беларусі ведаюць пра нашых замежных суайчыннікаў?

Каб разумець, якімі праз суродзічаў за мяжой нас бачыць свет, і з нагоды свайго юбілею Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» абвяшчае конкурс прац, прысвечаных гісторыі і сучаснасці беларускага замежжа.

Да разгляду прымаюцца арыгінальныя аўтарскія тэксты навуковага, навукова-папулярнага, публіцыстычнага характару. Яны могуць быць прысвечаныя розным аспектам жыцця і дзейнасці беларусаў у замежжы, у тым ліку:

— біяграфіям пісьменнікаў, мастакоў, кампазітараў, палітыкаў, грамадскіх і іншых дзеячаў, чыё жыццё і творчасць звязаныя з замежжам;

— асэнсаванню творчай спадчыны дзеячаў беларускага замежжа;

— гісторыі масавых эміграцый, перасяленняў беларусаў па-за межы Беларусі;

— гісторыі або сучаснасці беларускай прысутнасці ў асобнай краіне;

— дзейнасці беларускіх дзяржаўных прадстаўніцтваў на Захадзе: Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, Беларускай Цэнтральнай Рады;

— дзейнасці асобных беларускіх арганізацый, суполак, калектываў, сродкаў масавай інфармацыі;

— сацыяльным, эканамічным, культурным аспектам існавання беларускага замежжа.

У склад журы конкурсу ўваходзяць сябры Рады МГА «ЗБС «Бацькаўшчына»:

  • Наталля Гардзіенка, гісторык, намеснік дырэктара БДАМЛМ,
  • Лявон Юрэвіч, архівіст Нью-ёрскай публічнай бібліятэкі,
  • др. Вітаўт Кіпель, старшыня БІНіМа,
  • др. Янка Запруднік, сябра ўправы БІНіМа,
  • Валеры Герасімаў, загадчык аддзелу старадрукаў і рэдкіх выданняў Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь, намеснік старшыні Рады МГА «ЗБС «Бацькаўшчына».

Да ўдзелу запрашаюцца як прафесійныя навукоўцы, так і аматары, як сталыя даследчыкі, так і пачаткоўцы з Беларусі і замежжа.

Тэксты павінны быць раней не публікаваныя і напісаныя на беларускай мове.

Па выніках конкурсу пераможцы атрымаюць каштоўныя ўзнагароды, а найлепшыя працы ўдзельнікаў будуць апублікаваныя.

Памер тэкстаў да 1 аўтарскага аркуша (каля 40 тысяч знакаў).

Дасылаць працы трэба ў электронным выглядзе з пазнакай «На конкурс» на адрас: zbsb.minsk@gmail.com да 1 студзеня 2016 года.

Комментарии

 
Нажатие кнопки «Добавить комментарий» означает согласие с рекомендациями по обсуждению.

Сейчас читают

20-летняя украинка пропала в Дубае после «вечеринки с шейхами». Теперь она только шевелит губами и не может двигаться40

20-летняя украинка пропала в Дубае после «вечеринки с шейхами». Теперь она только шевелит губами и не может двигаться

Все новости →
Все новости

В гродненском торговом центре ловили попугая ВИДЕО

В Гродно людей и котов терроризируют лисы2

В корпорации Stadler рассказали, какая ситуация с ее заводом в Беларуси

Бывшая гомельская судья-«киллер» устроилась на работу в «Доброном»7

Как подать налоговую декларацию в Польше или Литве и поддержать при этом «Нашу Ніву»4

«Котопровод». В тиктоке не могут разгадать назначение странной конструкции между домами в Фаниполе14

В Могилеве пятерых человек осудили за поджог киоска в августе 2020 года2

Избрали нового президента Международного олимпийского комитета2

Путин отсрочил для Беларуси платежи по российским кредитам. Речь идет о гигантской сумме18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

20-летняя украинка пропала в Дубае после «вечеринки с шейхами». Теперь она только шевелит губами и не может двигаться40

20-летняя украинка пропала в Дубае после «вечеринки с шейхами». Теперь она только шевелит губами и не может двигаться

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць