Музыка

Новый формат краудфандинга. Слушатели определят своих фаворитов конкурса «Заспявай 3.0»

На сайце Talaka.by стартавала народнае галасаванне за найлепшых удзельнікаў трэцяга конкурсу «Заспявай».

У галасаванні бяруць удзел па шэсць фіналістаў у трох намінацыях конкурсу – «Спяваная паэзія», «Беларускі кавер» і «Замежны пераклад». Усе іх песні можна пачуць на старонцы праекту на Talaka.by talaka.by. Каб аддаць свой голас за ўпадабаную кампазіцыю, трэба зрабіць грашовы ўнёсак. Па выніку галасавання пераможца ў кожнай намінацыі сарве банк – забярэ грошы на сваё далейшае творчае развіццё.

«Разам з праектам Talaka.by мы вырашылі зрабіць падвядзенне вынікаў у такім фармаце, каб кожны, хто сочыць за конкурсам, не проста мог выказаць свае сімпатыі, але рэальна падтрымаць таго артыста і песню, якая прыйшлася да спадобы. І тым самым паўплываць на будучыню беларускай музыкі, бо з такой падтрымкі могуць з’явіцца новыя песні, кліпы і музычныя праекты», – кажа кіраўнік конкурсу «Заспявай 3.0» Сяргей Будкін.

У такі спосаб найлепшых выканаўцаў вызначаюць у Беларусі ўпершыню. Гэта кампанія пакліканая паказаць яшчэ большыя магчымасці краўдфандынгу, патэнцыял якога ў нас пакуль не выкарыстоўваецца напоўніцу. «Разам з партнёрамі з Tuzin.fm, мы рады прапанаваць беларусам новы формат краўдфандынгу – «галасаванне рублём», – кажа заснавальнік Talaka.by Яўген Клішэвіч. – Гэта дае магчымасць не толькі адказна вызначаць пераможцаў у конкурсах новага тыпу, але і збіраць грошы на прызавы фонд. А для удзельнікаў такого тыпу галасавання – гэта шанец увайсці ў народнае журы і наўпрост уплываць на развіццё новых напрамкаў творчасці».

Усіх фіналістаў конкурсу таксама можна паслухаць ужывую. Ва ўнутраным дворыку на плошчы Свабоды, 4 (тэраса кавярні «Chill Out») усё лета праходзяць канцэрты летняй серыі «Заспявай 3.0» пры падтрымцы вядомых выканаўцаў. Бліжэйшая імпрэза пройдзе 24 чэрвеня.

Разам з фіналістамі конкурсу гуртом SnopSnoǔ, Станіславам Чахоўскім і Яўгенам Барышнікавым на сцэну выйдзе з акустычным сэтам гурт Nizkiz.

***

24.06. Мінск, Chill Out (плошча Свабоды, 4, унутраны дворык). 19.00-22.00. Заспявай 3.0: Яўген Барышнікаў, SnopSnoǔ, Станіслаў Чахоўскі і Sun Beat. Госць – Nizkiz. Кошт квіткоў: 100 000 руб. (папярэдне), 150 000 руб. (у дзень, пры наяўнасці). Інфа: +375 29 687-20-93.

Комментарии

Сейчас читают

Помните Ассоль Сливец? Жизнь фристайлистки изменилась до неузнаваемости, теперь она Абигаль1

Помните Ассоль Сливец? Жизнь фристайлистки изменилась до неузнаваемости, теперь она Абигаль

Все новости →
Все новости

«Иногда хочется напиться, чтобы голова кружилась». Турчин принес Лукашенко на совещание банку снюса11

Стась Карпов: Я заметил три Марии28

В Витебске показали, как восстановят сгоревший год назад торговый центр «Беларусь» ФОТО1

Под Минском есть таинственное местечко, где можно полноценно пообедать за 5—10 рублей8

Лавров назвал покушение на генерала Алексеева попыткой сорвать переговоры4

«На 15 минут выключили свет — боже мой, с Украиной сравнили». Лукашенко объяснил, сколько экономит на уличном освещении47

В «Минск-Мире» продается двухуровневый пентхаус с замечательным видом на город4

«Архитектурное освещение и бетон». Новые станции метро не будут похожи на предыдущие

Опрос: 46% жителей Польши испытывают неприязнь к белорусам45

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Помните Ассоль Сливец? Жизнь фристайлистки изменилась до неузнаваемости, теперь она Абигаль1

Помните Ассоль Сливец? Жизнь фристайлистки изменилась до неузнаваемости, теперь она Абигаль

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць