Лекцыі цыкла «Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні»адбудуцца з 20 па 24 верасня 2016 г у Корпус 8 (Машэрава,9)
Зразумець сябе і свой час, разабрацца з выклікамі і спакусамі будучыні прапануюць Лятучы ўніверсітэт і Міжнародны кансорцыум «ЕўраБеларусь»: у межах Тыдня беларускага мыслення яны ладзяць шэсць публічных лекцый, дзе глабальныя праблемы сучаснасці разглядаюцца на прыкладзе самых розных сфераў жыцця і дзейнасці чалавека — ад музыкі да інтэлектуальных сістэмаў. Сярод лектараў — доктар тэхнічных навук, прафесар Уладзімір Галянкоў, філосаф і метадолагУладзімір Мацкевіч, філосаф і паэт Ігар Бабкоў, эколаг, каардынатар «Зялёнай сеткі» Яраслаў Бекіш, архітэктарЗміцер Задорын, мызыкі Аляксей Варсоба і Ірэна Катвіцкая.
Мысленне — гэта тое, што знаходзіць сябе на мяжы непамыснага. Яно вызначае нэрв нашага часу. Сёння гэты нэрв звязаны з шэрагам праблем, якія адкрываюцца ў абставінах, калі шматлікія ўпарадкаваныя раней рэчы перабудоўваюцца: стасункі паміж культурамі, сацыяльнымі структурамі, зносіны чалавека з асяроддзем і штучным інтэлектам, этычным і гуманітарным вымярэннем нашага ладу жыцця. Вырашэнне гэтых праблемаў патрабуе глабальнага мыслення, але не абстрактнага. У межахТыдня беларускага мыслення Лятучы ўніверсітэт прадстаўляе шэраг публічных лекцый з агульнага цыкла «Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні», якія даюць спробу адказаў на глабальныя пытанні, зыходзячы з беларускага кантэкста.
20 верасня, Мінск, 19.00-21.00 Корпус 8, пр-т Машэрава, 9
Уладзімір Галянкоў, публічная лекцыя «Інтэлектуальныя сістэмы: праблемы і перспектывы». Лектар разважае пра штучны інтэлект і месца чалавека ў свеце, дзе пануюць новыя тэхналогіі (анонс)
21 верасня, Мінск, 19.30-21.30 Корпус 8, пр-т Машэрава, 9
Уладзімір Мацкевіч, публічная лекцыя «Людзі, машыны, жывёлы: сяброўства і спакуса». Лектар разважае пра антрапалагічныя перспектывы часу і шукае адказы на пытанне: як нам захаваць чалавечае ў сабе? (анонс)
22 верасня, Мінск, 19.30-21.00 Корпус 8, пр-т Машэрава, 9
Яраслаў Бекіш, публічная лекцыя «Не-уяўляючы Беларусь: тры «зялёныя» ўтопіі» Разважаем пра стасункі чалавека з навакольным асяроддзем, этыку будучыні і «зялёныя» утопіі, як змяняюцца ўяўленні пра чалавека? (анонс)
23 верасня, Мінск, 17.30-18.30 Корпус 8, пр-т Машэрава, 9
Дзмітрый Задорын, публічная лекцыя «Цэнтральная плошча як парок сэрца ў целе Мінска» Праз асэнсаванне гісторыі цэнтральнай плошчы Мінска, невырашальных праблемаў, звязаных з яе перабудовай, лектар разважае пра магчымасці яе «выздараўлення»(анонс)
23 верасня, Мінск, 20.00-21.00 Корпус 8, пр-т Машэрава, 9
Ірэна Катвіцкая і Аляксей Варсоба, дуэт «АГАТА», лекцыя з элементамі майстар-класу «Беларусь праз музычную семантыку і сінтаксіс». Разважанне пра мысленне ў музыцы і інструментарый музычнага выказвання: музычны сінтаксіс і сэнсаўтваральныя адзінкі (анонс)
24 верасня, Мінск, 17.00-19.00 Корпус 8, пр-т Машэрава, 9
Ігар Бабкоў, публічная лекцыя «Уладзімір Абушэнка: рэканструкцыя ідэі». Разважанне пра Уладзіміра Абушэнку і ягоны час: рэканструкцыя кантэкста, жыццёвых і сацыльных дэкарацый, праектаў і схемаў думкі, мейсцаў і іх адсутнасці (анонс)
Удзел ва ўсіх лекцыях бясплатны, уваход вольны!
Найбольш актуальная інфармацыя пра мерапрыемствы Лятучага на Тыдні — на нашым сайце www.fly-uni.org
Комментарии