Афіша22

20—24 верасня — шэсць публічных прамоў, каб зразумець сябе і свой час

Лекцыі цыкла «Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні»адбудуцца з 20 па 24 верасня 2016 г у Корпус 8 (Машэрава,9)

Зразумець сябе і свой час, разабрацца з выклікамі і спакусамі будучыні прапануюць Лятучы ўніверсітэт і Міжнародны кансорцыум «ЕўраБеларусь»: у межах Тыдня беларускага мыслення яны ладзяць шэсць публічных лекцый, дзе глабальныя праблемы сучаснасці разглядаюцца на прыкладзе самых розных сфераў жыцця і дзейнасці чалавека — ад музыкі да інтэлектуальных сістэмаў. Сярод лектараў — доктар тэхнічных навук, прафесар Уладзімір Галянкоў, філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч, філосаф і паэт Ігар Бабкоў, эколаг, каардынатар «Зялёнай сеткі» Яраслаў Бекіш, архітэктар Зміцер Задорын, музыкі Аляксей Варсоба і Ірэна Катвіцкая.

Мысленне — гэта тое, што знаходзіць сябе на мяжы непамыснага. Яно вызначае нэрв нашага часу. Сёння гэты нэрв звязаны з шэрагам праблем, якія адкрываюцца ў абставінах, калі шматлікія ўпарадкаваныя раней рэчы перабудоўваюцца: стасункі паміж культурамі, сацыяльнымі структурамі, зносіны чалавека з асяроддзем і штучным інтэлектам, этычным і гуманітарным вымярэннем нашага ладу жыцця. Вырашэнне гэтых праблемаў патрабуе глабальнага мыслення, але не абстрактнага. У межах Тыдня беларускага мыслення Лятучы ўніверсітэт прадстаўляе шэраг публічных лекцый з агульнага цыкла «Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні», якія даюць спробу адказаў на глабальныя пытанні, зыходзячы з беларускага кантэкста.

20 верасня, Мінск, 19.00-21.00 Корпус 8, пр-т Машэрава, 9

Уладзімір Галянкоў, публічная лекцыя «Інтэлектуальныя сістэмы: праблемы і перспектывы». Лектар разважае пра штучны інтэлект і месца чалавека ў свеце, дзе пануюць новыя тэхналогіі (анонс)

 

21 верасня, Мінск, 19.30-21.30 Корпус 8, пр-т Машэрава, 9

Уладзімір Мацкевіч, публічная лекцыя «Людзі, машыны, жывёлы: сяброўства і спакуса». Лектар разважае пра антрапалагічныя перспектывы часу і шукае адказы на пытанне: як нам захаваць чалавечае ў сабе? (анонс)

 

22 верасня, Мінск, 19.30-21.00 Корпус 8, пр-т Машэрава, 9

Яраслаў Бекіш, публічная лекцыя «Не-уяўляючы Беларусь: тры «зялёныя» ўтопіі» Разважаем пра стасункі чалавека з навакольным асяроддзем, этыку будучыні і «зялёныя» утопіі, як змяняюцца ўяўленні пра чалавека? (анонс)

 

23 верасня, Мінск, 17.30-18.30 Корпус 8, пр-т Машэрава, 9

Дзмітрый Задорын, публічная лекцыя «Цэнтральная плошча як парок сэрца ў целе Мінска» Праз асэнсаванне гісторыі цэнтральнай плошчы Мінска, невырашальных праблемаў, звязаных з яе перабудовай, лектар разважае пра магчымасці яе «выздараўлення»(анонс)

 

23 верасня, Мінск, 20.00-21.00 Корпус 8, пр-т Машэрава, 9

Ірэна Катвіцкая і Аляксей Варсоба, дуэт «АГАТА», лекцыя з элементамі майстар-класу «Беларусь праз музычную семантыку і сінтаксіс». Разважанне пра мысленне ў музыцы і інструментарый музычнага выказвання: музычны сінтаксіс і сэнсаўтваральныя адзінкі (анонс)

24 верасня, Мінск, 17.00-19.00 Корпус 8, пр-т Машэрава, 9

Ігар Бабкоў, публічная лекцыя «Уладзімір Абушэнка: рэканструкцыя ідэі». Разважанне пра Уладзіміра Абушэнку і ягоны час: рэканструкцыя кантэкста, жыццёвых і сацыльных дэкарацый, праектаў і схемаў думкі, мейсцаў і іх адсутнасці (анонс)

Удзел ва ўсіх лекцыях бясплатны, уваход вольны!

Найбольш актуальная інфармацыя пра мерапрыемствы Лятучага на Тыдні — на нашым сайце www.fly-uni.org

 

Каментары2

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава6

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава

Усе навіны →
Усе навіны

Ртутны тэрмометр прабыў у целе жанчыны восем гадоў. Неймаверная гісторыя ва Украіне1

Месі стаў футбалістам-мільярдэрам — як Раналду

Навукоўцы разгадалі адзін з галоўных сакрэтаў Вялікай піраміды — як яна здолела выстаяць падчас землятрусаў6

Трамп падоўжыў яшчэ на год санкцыі супраць кіраўніцтва Беларусі12

Зяленскі праінфармаваў еўрапейскіх лідараў пра расійскія планы адносна Беларусі5

Трамп вызначыўся, хто будзе новым кіраўніком амерыканскай разведкі

Беларуска злётала на Мальдывы і вярнулася з запазычанасцю амаль 18 000 рублёў8

Лаўроў угледзеў у Азіі фармаванне мясцовага НАТА і ўжо загадзя яго баіцца4

У беларускія вёскі пачнуць ездзіць фургоны самаабслугоўвання

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава6

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць