Литература66

Весна! Скидка 20% на все книги издательства «Голиафы»

Да 1 траўня на сайце halijafy.by на ўсе кнігі выдавецтва «Галіяфы» дзейнічае зніжка 20%. Каб атрымаць зніжку, выкарыстоўвайце прома-код «вясна».

Ніжэй сабраны ТОП-5 папулярных кніг выдавецтва.

«Дзве Авечкі» Вольгі Гапеевай

«Дзве Авечкі» — гэта паэма для дзяцей і дарослых, якія не перасталі ўспрымаць свет дзіцячымі вачыма.

Вольга Гапеева распавядае тры гісторыі, галоўнымі гераінямі якіх з’яўляюцца дзве авечкі. Тут знойдзецца месца для захапляльных падарожжаў і новых сяброў. Выдатныя ілюстрацыі Марты Герашчанка дапамагаюць стварыць чароўную атмасферу казачнага свету.

У якасці дадатку ў кніжку ўключаны ілюстрацыйны слоўнік, які можа выкарыстоўвацца як лемантар.

«Жанчыны Другой Рэчы Паспалітай» Славаміра Копера

Гісторыя змагання жанчын за раўнапраўе і цэлая галерэя яскравых, неадназначных постацей.

«У гэтай кнізе я засяроджваюся на жанчынах, якія ўласнай сілай волі дасягнулі поспеху ў такія часы, калі дамінавалі мужчыны», — кажа Славамір Копер пра сваю кнігу.

Для чытачоў з 18 гадоў.

«Дзяўчынка з напарсткам» Міхаэля Кёльмаера

«Дзяўчынка з напарсткам» — гэта гісторыя пра складанае жыццё вачыма шасцігадовай дзяўчынкі. Гісторыя яе пошукаў свайго месца ў невядомым горадзе.

У цэнтры ўвагі Міхаэля Кёльмаера такія базавыя тэмы, як цялеснасць, мова, повязі між людзьмі. «Дзяўчынка з напарсткам» — гэта аповед не толькі пра жыццё на задворках грамадства, але і пра чалавечае быццё наагул.

Пераклад з нямецкай Ірыны Герасімовіч.

«Страчаны лёс» Імрэ Кертэса

«Страчаны лёс» — першая кніга вугорскага пісьменніка Імрэ Кертэса, якая ў 2002 годзе прынесла аўтару Нобелеўскую прэмію «за творчасць, у якой крохкасць асобы супрацьпастаўляецца варварскаму дэспатызму гісторыі».

Раман шмат у чым аўтабіяграфічны. Аўтар, як і галоўны герой кнігі, будучы габрэем-падлеткам, падчас вайны трапіў у Аўшвіц (Асвенцім), а потым у Бухенвальд. Але гэты раман уражвае не так апісаннямі жахаў і пекла канцлагераў, як незвычайнай інтанацыяй аповеду, пазбаўленай пафасу і празмерных эмоцыяў. Галоўны герой кнігі па-дзіцячы наіўна ўспрымае ўсё, што з ім адбываецца, намагаецца прыстасавацца да варункаў канцлагера, асвоіцца з дадзеным яму лёсам.

Раман «Страчаны лёс» быў перакладзены на беларускую мову ў 2012 годзе Святланай Рогач і выдадзены выдавецтвам «Галіяфы».

«Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса» Льюіса Кэрала

Сусветна вядомая казка Льюіса Кэрала «Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса», адзін з самых загадкавых твораў класічнай літаратуры Вялікабрытаніі, ужо другое стагоддзе вабіць як дзяцей, якім яна непасрэдна прызначалася, так і дарослых.

У гэтым выданні змешчаны пераклад казкі, выкананы Верай Бурлак. Арыгінальныя ілюстрацыі Кацярыны Дубовік суправаджаюць у падарожжы ў Залюстэркавы свет і дазваляюць адчуць сябе ўдзельнікам фантастычнай гульні — шахматнай партыі, разыгранай Льюісам Кэралам.

Комментарии6

Сейчас читают

«Она не выглядела искренней, была в маске». Павлюченко о встрече Колесниковой с белорусскими журналистами12

«Она не выглядела искренней, была в маске». Павлюченко о встрече Колесниковой с белорусскими журналистами

Все новости →
Все новости

Главный оппонент Орбана признался, что попал в секс-скандал. «Классический компромат российского типа»25

Возвращается стужа. Местами до минус 24°С

В Минске продали квартиру Герасимени9

Ночью почти по всей стране была плюсовая температура

Самый популярный театр в Минске покинул его директор

Писал в чатах по-белорусски и сам ремонтировал свое авто. Руководителя инноваций IT-компании 4RM Systems бросили за решетку за политику1

Лукашенко приехал на «внезапную» проверку боеготовности Вооруженных сил. Министра предупредили в 7 часов утра15

Круиз на теплоходе «Белая Русь» по рекам Полесья стоит как отдых в Турции. Но каюты на весну-лето почти выкуплены22

В белорусской армии отрабатываются удары с использованием «Полонез-М» и «Искандер-М»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Она не выглядела искренней, была в маске». Павлюченко о встрече Колесниковой с белорусскими журналистами12

«Она не выглядела искренней, была в маске». Павлюченко о встрече Колесниковой с белорусскими журналистами

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць