Обо всём по чуть-чуть1717

В Минске во время показа японского мультика в белорусской озвучке установили рекорд

На прэм’еры анімацыйнага мультфільма Хаяо Міядзакі «Рыбка Поньё» у агучцы праекта «Беларускія ўікэнды» быў пастаўлены рэкорд. 21 чэрвеня ў кінатэатры «Масква» супольнымі намаганнямі ўсіх прысутных было сабрана 560 рыбак-арыгамі.

Ініцыятыва незвычайнага рэкорду сыходзіла ад партнёра праекта «Беларускія ўікэнды» — кампаніі velcom. За тры хвіліны ўсім прысутным на прэм’еры, належала скласці як мага больш папяровых рыбак. У выніку 506 чалавек сабралі 560 фігурак і ўпісалі новую старонку ў Кнігу рэкордаў краін Балтыі і СНД «Дзіва», дзе гэта дасягненне было зафіксавана.

І фігурка рыбкі, і мастацтва арыгамі былі абраныя невыпадкова: галоўная гераіня фільма — рыбка. А арыгамі, як і анімэ, з’яўляецца адным з самых вядомых сімвалаў Японіі.

Дарэчы, пасол Японіі ў Рэспубліцы Беларусь спадар Хірокі Такунага таксама прысутнічаў на мерапрыемстве і стаў не толькі сведкам, але і актыўным удзельнікам рэкорду.

Пасля таго, як рэкорд быў афіцыйна зафіксаваны ў прысутнасці прадстаўніка Кнігі рэкордаў, усе рыбкі былі перададзеныя ў падарунак выхаванцам Дзіцячага дома-інтэрнату для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

Паказы «Рыбкі Поньё» пройдуць да 1 ліпеня ў кінатэатрах сеткі Silver Screen — velcom cinema, Arena City і Galileo, да 24 чэрвеня — у кінатэатры «Масква», ад 25 да 27 чэрвеня — у кінатэатры «Піянер». Агулам пройдзе пяцьдзясят сеансаў.

Свае галасы героям мультфільма падаравалі беларускія акцёры Святлана Цімохіна, Святлана Анікей, Наталля Кот, Павал Харланчук, Алесь Малчанаў і тэлевядучы Яўген Перлін.

«Рыбка Поньё» дзясяты па ліку поўнаметражны фільм Хаяо Міядзакі, уладальніка «Оскара» за выдатныя заслугі ў кінематографе і аўтара такіх знакамітых работ, як «Знесеныя прывідамі» і «Хадзячы замак».

Падрабязнасці на сайце kinakong.by.

Квіткі на паказы можна купіць анлайн і ў касах кінатэатраў

Комментарии17

Сейчас читают

В Италии открыли зимние Олимпийские игры ФОТО2

В Италии открыли зимние Олимпийские игры ФОТО

Все новости →
Все новости

В Москве расстреляли замглавы ГРУ10

Самая холодная ночь сегодня была в Мстиславле, но всего минус 11,8°С

Вышел трейлер сериала Гая Ричи про молодого Шерлока Холмса2

«Свяжитесь с нами»: Прокопьев написал колонку для «НН», в которой обосновывает нахождение Тихановского в Штатах и просит денег101

Кирпичи на плитах, «моржи» и танцы несгибаемости. Как люди в Киеве выживают, когда в квартире 0 градусов3

Водителя автобуса из Могилева отправили за решетку за лайки в «Одноклассниках»1

«Лего» объявляет революцию: представлена система, которая оживляет кубики без смартфонов. Вот как она работает и сколько стоит1

Егор Шарангович потерял несколько зубов в матче с «Эдмонтоном»2

Сегодня в Омане пройдут переговоры США и Ирана. Помогут ли они предотвратить войну?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

В Италии открыли зимние Олимпийские игры ФОТО2

В Италии открыли зимние Олимпийские игры ФОТО

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць