22 лютага ў мінскім культурным хабе «ОК16» (вул. Кастрычніцкая, д. 16, к. 27) «Арт Сядзіба» пры падтрымцы генеральнага партнёра «Аліварыя» ладзіць маштабнае і ўнікальнае свята «Мова Фэст» да Міжнароднага дня роднай мовы.
Падчас свята з 13:00 да 17:00 у вялікай залі будзе працаваць дзіцячая пляцоўка «Дуду», якую арганізоўвае «Наша Ніва».
Якія актыўнасці мы падрыхтавалі для вас і вашых дзетак:
- Пластыляндыя — дзеткі пад кіраўніцтвам Алеся Кудрыцкага будуць ляпіць з пластыліну розных цікавых персанажаў (важна: калі плануеце паўдзельнічаць і хочаце забраць дадому зробленыя фігуркі, то прынясіце з сабой пластылін; 2-3 цаглінак хопіць на выраб аднаго героя),
- Пахімічым — падлетак Тарас Бабін будзе дэманстраваць захапляльныя доследы,
- Вучымся маляваць — мастак Раман Тарасевіч будзе паказваць дзеткам на фліпчарце, як малююцца розныя героі, каб яны маглі тут жа паўтарыць самі,
- Самаробкі з паперы — арыгамі з Ганнай Раманоўскай,
- Віктарына на веды з салодкімі падарункамі і розыгрышам часопісаў.
Апроч таго, у малой залі кампанія «Будзьма беларусамі!» будзе праводзіць інтэрактыўную гульню-спектакль «Па слядах аднаго падання». Доўжыцца спектакль 25 хвілін, арыентаваны ў першую чаргу на дзяцей 6—13 год. Расклад: 13.20-13.50, 14.20-14.50, 15.20-15.50.
Выйшаў новы «Дуду»: усё пра булачкі, пячом коржык, спявалка і ляпілка
А што яшчэ будзе?
Моўны квэст, вулічная пляцоўка «Смачна ў роце», літаратурная пляцоўка, «Спеўны сход», майстар-клас ад ілюстратаркі Лізаветы Ганчаровай, майстар-клас ад Віталя Гуркова «Тайскі бокс па-беларуску», беларускія гульні, лекцыі, прадукты і шмат іншага.
Любіце беларускую музыку? Яе будзе шмат!
17.00-18.00, сцэна «Традыцыя»:
- гурт «Тутэйшая шляхта»
- гурт Vuraj
18.00-19.00, новая сцэна:
- Zrabi
- Gleboki Smak
- Lear
- гурт VAL
- Марыя Ермакова
19.00-22.00, галоўная музычная сцэна ў вялікай залі:
- гурт Akute
- гурт «Мутнаевока»
- Лера Яскевіч
- Пётр Клюеў
- Ганна Шаркунова
-
Хэдлайнер — гурт Volski
Комментарии