Памёр сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў Алесь Стадуб з Ліды, піша Беларускае Радыё Рацыя.
Алесь Стадуб нарадзіўся ў красавіку 1938 года ў вёсцы Юшавічы Нясвіжскага раёна. Скончыў школу ў Нясвіжы, а таксама Усесаюзны інстытут імя Крупскай (музыка, клас гармоніі) і філфак Яраслаўскага педінстытута. З 1972 года жыў і працаваў у Лідзе. Узначальваў раённае таварыства «Веды», а ў вольны час займаўся літаратурай, пісаў вершы. З друку выйшлі кнігі «Твае вочы», «Вузел», «Летапіс пачуццяў», «Калінавыя гроны», «Водгук ісціны», «Скрыжалі» і іншыя.
Комментарии