Культура

Фестиваль книги Pradmova объявил программу: Януш Вишневский, много поэзии и Заяц ПЦ

Фестываль пройдзе 15—18 кастрычніка ў мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова, 3) і прадставіць некалькі дзясяткаў падзей, паяднаных тэмай кнігі. 

Сёлета частка мерапрыемстваў пройдзе анлайн. У мэтах каранавіруснай бяспекі на ўсе падзеі, акрамя кніжнага кірмашу і некаторых урачыстасцяў, трэба будзе прайсці папярэднюю рэгістрацыю. Удзел у мерапрыемствах фестывалю — бясплатны.

Хто ўдзельнікі?

Януш Леон Вішнеўскі (Польшча), папулярны польскі аўтар завітае на фестываль, каб прэзентаваць працяг сусветна вядомага рамана «Адзінота ў сеціве». Кніга называецца «Канец адзіноты» і выйшла па-беларуску ў выдавецтве»Янушкевіч».

Лінор Гаралік (Расія—Ізраіль), ізраільская рускамоўная пісьменніца і перакладчыца. А яшчэ яна — аўтарка тых самых коміксаў «Заяц ПЦ і яго ўяўныя сябры». На фестывалі пройдзе выстава коміксаў Лінор, а таксама запланавана дыскусія з Віктарам Марціновічам на тэму постапакаліптычных раманаў. Гаралік далучыцца да фестывалю анлайн.

Барыс Пастэрнак (Расія), выдавец, дырэктар выдавецтва «Время» падзеліцца досведам працы з беларускімі аўтарамі, адкажа на пытанні, у чым феномен кніг Святланы Алексіевіч ці ёсць у беларускіх пісьменнікаў шанец на яшчэ адну Нобелеўскую прэмію.

Міхаіл Мінакоў (Украіна—Італія), гісторык, філосаф і палітолаг. Ён возьме анлайн-удзел у міжнароднай дыскусіі «Стан і перспектывы палітычных і сацыяльных навук на постсавецкай прасторы, іх здольнасць апісваць актуальныя падзеі», а таксама прэзентуе свае новыя кнігі і часопіс»Идеология и политика».

Жарка Ёваноўскі (Харватыя) пачытае сваю іранічную (і месцамі хуліганскую) паэзію разам з перакладчыкам Андрэем Хадановічам на імпрэзе пад назвай «Дзяржава, якая хацела зрабіцца мядзведзем».

Сярод беларускіх хэдлайнераў гэтага года — Валянцін Акудовіч, Альгерд Бахарэвіч, Ігар Бабкоў, Максім Жбанкоў, Таццяна Заміроўская, Артур Клінаў, Віктар Марціновіч, Ганна Севярынец, Дзмітрый Строцаў. Што яшчэ будзе? Кожны дзень падчас фестывалю з 11. 00 да 21. 00 будзе працаваць кніжны кірмаш.

На Pradmova будуць уручаныя адразу некалькі літаратурных прэмій: прэмія імя Ежы Гедройца за найлепшую празаічную кнігу, прэмія імя Карласа Шэрмана за найлепшыя кнігі перакладаў на беларускую мову, прэмія Цёткі ў галіне дзіцячай літаратуры, прэмія імя Міхала Анемпадыстава за найлепшы дызайн кніжнай вокладкі.

Яшчэ адбудзецца вечарына з нагоды 10-годдзя прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча з удзелам пераможцаў і шорт-лістараў прэміі.

Чакаюцца калабарацыі з іншымі мастацкімі праектамі: фотапраектам «Змена», конкурсам і выставай «Арт-Прадмова», купалаўцамі, культурніцкім праектам wir. By і інш. На фестывалі пакажуць фільм Аляксея Палуяна «Возера радасці» па матывах аднайменнай кнігі Віктара Марціновіча.

Падрабязная праграма фестывалю са спасылкамі на рэгістрацыю — тут.

Комментарии

Сейчас читают

Трамп рассказал подробности захвата Мадуро. Основное23

Трамп рассказал подробности захвата Мадуро. Основное

Все новости →
Все новости

«Паша, я тебе не верю». Северинец рассказал, как случайная девушка мотивировала его навсегда перейти на белорусский язык14

Впервые за более чем полвека люди снова полетят к Луне13

Еврокомиссия начала расследование из-за тиктоков, созданных с помощью искусственного интеллекта, которые призывают к выходу Польши из ЕС11

«Она не дождалась этого дня, но этот день дождался ее»: Ларисе Гениюш посмертно выдали Национальный паспорт Беларуси24

Российские войска ударили по многоквартирному дому в историческом центре Харькова

ГУР раскрыло подробности инсценировки гибели командира РДК, за которую получило $500 тысяч от заказчиков ВИДЕО1

Дорожные штрафы будут списываться с карты автоматически. Но не во всех случаях2

Дмитрий Медведев: Финляндии придется заплатить за свою мерзкую русофобию15

«Смена даты в календаре не останавливает войну ни на минуту». Как встречали и что ели на Новый год воины Полка Калиновского?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп рассказал подробности захвата Мадуро. Основное23

Трамп рассказал подробности захвата Мадуро. Основное

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць