Дзесяць катоў. Андрэй Скурко ў турме напісаў верш, на якім можна вучыць дзяцей лічыць
Андрэй Скурко — палітвязень, выбітны аўтар і рэдактар. Па надуманым абвінавачванні ён і галоўны рэдактар «Нашай Нівы» Ягор Марціновіч, як і дзясяткі іншых незалежных журналістаў, знаходзяцца за кратамі. У сваіх лістах Андрэй не толькі разважае пра літаратуру, гісторыю ды філасофію, але і дасылае ўласныя вершы для свайго малога сына і ўсіх дзяцей свету.

Кот адзін і кот другі
Елі з макам пірагі.
Трэці і чацвёрты кот
Маслам мажуць бутэрброд.
Пяты кот і шосты зранку
Елі смачную аўсянку.
Сёмы кот і восьмы кот
П’юць са сподкаў малако.
Кот дзявяты і дзясяты
Налілі сабе гарбаты!
Каб спяваць, гуляць і бегаць —
Трэба ўсім як след паснедаць!
Чытайце таксама: Дзіцячыя вершы Андрэя Скурко чытаюць купалаўцы ВІДЭА
Чытайце таксама: Андрэй Скурко даслаў новую порцыю турэмнай лірыкі
Сейчас читают
Помните Даниила из Офиса Тихановской, которому за два дня собрали деньги на онкологическую операцию? Ему написал тот самый одноклассник, который его ударил — с чего все и началось
Комментарии