Мама, мама, кажуць, дактары
Часам не вылазяць з нашай хаты,
Дачакайся сына, не згары,
Ён жа ані ў чым не вінаваты.
Дачакайся, родная, мяне
І прабач, што зараз не вярнуся.
Веру, што выгнання час міне,
Яшчэ будзе вольна ў Беларусі.
Нашыя бярозкі і дубок
Моцы хай даюць табе і веры,
І аднойчы, быццам незнарок,
Ціха зарыпяць у хату дзверы.
Любая матуля, датрымай,
Мне ж таксама горка на чужыне,
А галоўнае, што тут цябе няма,
А галоўнае, што тут няма Радзімы.
Ноч за ноччу сню адно кіно:
Як іду сцяжынаю вясковай,
Зазіраю ў роднае вакно…
А далей, далей знікаюць словы.
29.05. 2023 г.
«Прабачце, накрыла!» — прыпісаў да верша Сяржук Сыс.
-
«Можно ли их кормить мороженым?» Появилась книга о том, что едят животные
-
«Сейчас такие книги читаешь с определенным удивлением». Белорусский аутофикшн в скандинавских декорациях
-
«Боты — боты — боты — боты двигаются с топотом! Отдыха нет на войне!» Апокалиптическое стихотворение наводит ужас на тикток
Комментарии