Здарэнні77

Уклініўся ў пагоню за парушальнікам — канфіскавалі BMW X5

Суд Веткаўскага раёна прызнаў 29-гадовага жыхара Гомельскага раёна вінаватым у супраціўленні работнікам міліцыі (арт. 363 КК) і пакараў яго арыштам на тры месяцы. Суд таксама прыняў рашэнне канфіскаваць у грамадзяніна аўтамабіль BMW X5.

Як паведамілі БелаПАН у пракуратуры Веткаўскага раёна, жыхар Гомельскага раёна перашкаджаў міліцыянерам, якія спрабавалі затрымаць парушальніка, што нелегальна вывозіў металалом у Расію. У лютым 2013 года супрацоўнікі ДАІ і ўзвода па ахове тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання Веткаўскага РАУС на выездзе з райцэнтра вырашылі праверыць мікрааўтобус «Форд-Транзіт». Вадзіцель мікрааўтобуса праігнараваў патрабаванні аб спыненні і працягнуў рух. Міліцыянеры сталі яго праследаваць.

На аўтадарозе Гомель — Ямнае паміж мікрааўтобусам і аўтамабілем ДАІ уклініўся BMW X5. Яго вадзіцель стаў актыўна перашкаджаць міліцыянерам у пераследзе, ствараючы рэальную пагрозу жыццю і здароўю як супрацоўнікаў РАУС, так і грамадзян ў іншых аўтамабілях.

Кіроўцы «БМВ» і «Форда» не падпарадкаваліся неаднаразовым патрабаванням аб спыненні, і супрацоўнік міліцыі прымяніў зброю. Было зроблена прыблізна 30 стрэлаў па колах з пісталета.

Кіроўца «Форда», які перавозіў паводле просьбы ўласніка мікрааўтобуса лом каляровага металу ў напрамку мяжы з Расіяй, быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. Вадзіцелю «БМВ» было выстаўлена абвінавачанне ў крымінальным злачынстве.

Прысуд пакуль не набыў законную моц. Прызнаны вінаватым у злачынстве з рашэннем суда не згодны і абскарджвае яго.

Гэта не першая крымінальная справа ў Веткаўскім раёне па факце, калі праваахоўным органам перашкаджалі затрымліваць грамадзян, якія нелегальна вывозілі лом металу ў РФ.

У 2010 годзе набыў моц прыгавор у дачыненні да 35-гадовага жыхара Веткі, які ў зоне адчужэння і адсялення Чарнобыльскай АЭС напаў на супрацоўнікаў міліцыі і КДБ, абараняючы метал, што вывозіў у Расію. Мужчына быў прызнаны вінаватым ва «ўчыненні пагрозы насіллем у дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі па ахове грамадскага парадку», і аштрафаваны на 17,5 млн. рублёў.

Каментары7

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Фатограф-агент Мішчук расказаў сваю версію таго, што адбылося12

Фатограф-агент Мішчук расказаў сваю версію таго, што адбылося

Усе навіны →
Усе навіны

Як працуе Беларуская акадэмія: еўрапейская адукацыя на роднай мове6

На Байкале падлетак забіў нажом чатырох таварышаў на дні нараджэння і падпаліў дом

Спецпрадстаўнік Трампа адказаў Мядзведзеву: Заява не адпавядае статусу сусветнай дзяржавы5

Гурт «Дразды» аб'явіў пра развітальныя гастролі

Пятрухіну забаранялі весці стрым з канфэрэнцыі ў Варшаве. Ён супраціўляўся, а пасля стаў таемна запісваць аўдыя14

Мядзведзеў прыгразіў Трампу Трэцяй сусветнай вайной13

Рашэнне аб перадачы Германіяй Украіне ракет Taurus яшчэ не прынята1

Мерц чакае зацяжную вайну праз нежаданне Расіі весці перамовы2

Каханак Мельнікавай Аляксей Лабееў служыў у КДБ з 2019 года10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фатограф-агент Мішчук расказаў сваю версію таго, што адбылося12

Фатограф-агент Мішчук расказаў сваю версію таго, што адбылося

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць