Грамадства77

Буры адказаў Азараву пра агента Мішчука: Ён ніколі не працаваў у АВВА і ні да якой сакрэтнай інфармацыі доступу не меў

Кіраўнік Асацыяцыі беларускага бізнэсу Яўген Буры адрэагаваў на апублікаваны ў «Нашай Ніве» расповед кіраўніка арганізацыі «Байпол» Аляксандра Азарава пра фатографа-агента Івана Мішчука і даў свой разгорнуты каментар.

Яўген Буры

«Мішчук ніколі не працаваў у АВВА. Ён рабіў здымкі па розных асобных дамовах і толькі пад канкрэтныя падзеі. Гэты фатограф адзін з дзясяткаў, з якімі мы працавалі. Ніякіх непублічных удзельнікаў на нашых форумах не было — усе ўдзельнікі папярэджваліся пра тое, што на івенце будуць здымка і журналісты.

Ні на якіх неафіцыйных сустрэчах АВВА гэтага фатографа не было. Нам нічога не вядома пра затрыманне кагосьці на падставе яго здымкаў. Тое, што «ведае» Азараў пра нейкія абмеркаванні ў асяроддзі АВВА і нейкія канфлікты — не больш чым інсінуацыі і плеткі. Азарава ў гэтым асяроддзі ніколі не было.

Тэзіс пра тое, што «Мішчук, дзякуючы працы ў ABBA, меў доступ да колаў многіх актывістаў» — гэта таксама чарговае нічым не падцвержанае маніпулятыўнае сцвярджэнне Азарава. 

Калі Мішчук, як сцвяржае Азараў, фатаграфаваў працэс падпісання пагаднення аб супрацоўніцтве паміж ABBA і «Байполам», то чаму тады Азараў не правёў верыфікацыю фатографа? У Азарава і Байпола, у адрозненне ад мяне і АВВА, быў доступ да баз даных і магчымасці верыфікацыі чалавека.

А вось што сапраўды варта ўвагі ў гэтай сітуацыі — дык гэта тое, як Азараў «перадаваў» гэтую інфармацыю. 

Дакладная запіска на імя Святланы Ціханоўскай ад 1 кастрычніка 2023 года трапіла да мяне ў тэлеграм-чат з Азаравым ноччу 9 кастрычніка 2023-га. Я яе пабачыў і спампаваў. Але раніцай яе ўжо не было ў чаце. Не ведаю, чаму Азараў яе выдаліў. Можа, даслаў мне яе памылкова, ці пераблытаў адрасата. Больш нічога і ніколі пра гэтага фатографа Азараў мне не казаў і не пісаў.

Паколькі на той момант у мяне ўжо не было ніякага даверу да Азарава і ён шмат разоў сабе дыскрэдытаваў, мы правяралі інфармацыю праз нашых іншых партнёраў, якім давяралі і давяраем. Яны пацвердзілі, што гэты фатограф сапраўды мае два пашпарты. Як толькі мы атрымалі гэтую інфармацыю — адразу зрабілі ўсё неабходнае і ад нас залежнае, каб паведаміць пра магчымыя рызыкі бяспекі ў межах заканадаўства. 

Варта таксама адзначыць, што я не атрымліваў ніякіх запытаў і ад Офісу Святланы Ціханоўскай пра сітуацыю з гэтым фатографам. Але інфармацыя пра яго ў Офісе дакладна была.

Так, на чарговай анлайн-сустрэчы па бізнэсе, якую праводзіў Офіс 11 кастрычніка 2023 года, было ўзнята пытанне прызначэння Аляксандра Маслава прадстаўніком па бізнэсе і эканоміцы ў АПК. Я тады выказаўся рэзка супраць, бо валодаў некаторай інфармацыяй, у тым ліку пра тое што ягоная жонка/партнёрка вядзе і развівае бізнэс у Беларусі і што яго прызначэнне можа быць небяспечным і наносіць рэпутацыйныя страты ўсяму дэмакратычнаму руху.

У адказ я пачуў ад Франака Вячоркі што ў такім выпадку наша верыфікацыя «нічога не вартая», бо ў нас саміх быццам бы працуе фатограф з двума пашпартамі.

Сведкамі гэтага канфлікту было шмат людзей, якія прысутнічалі на гэтай сустрэчы. Увогуле ў мяне склалася ўражанне, што гэтую інфармацыю пра фатографа адмыслова трымалі да пэўнага моманту.

Яшчэ раз хачу падкрэсліць, што АВВА не з’яўляецца нейкай расследавальніцкай структурай, не мае доступу да баз даных, дзе могуць знаходзіцца такія звесткі. Мы можам працаваць па гэтым кірунку толькі праз нашых партнёраў. Гэты фатограф не з’яўляўся сябрам асацыяцыі, у адносінах да якіх праводзіцца безумоўная верыфікацыя і якія даюць сваю згоду на яе правядзенне. Мы працуем выключна ў межах заканадаўства Польшчы і прытрымліваемся ўсіх неабходных працэдур і патрабаванняў».

Каментары7

  • Наезд
    28.05.2025
    Відавочна, Яўген звініць, як дыхае. Да Азарава і яго прафесійнасці — больш даверу, чым да былога супрацоўніка Міністэрства па падатках, які нічога не зрабіў у барацьбе з карнікамі рэжыму. Справы спадара Азарава можна прынамсі пачытаць, і яны шматразова пацверджаны.
  • Ёсік
    28.05.2025
    Здаецца, хтосьці хлусіць. Як ужо задзяўблі гэтыя спрэчкі, абвінавачваньні, нейкая сіклівасьць адразу праўду сказаць - узламалі, спампавалі, сьцеражыцеся. Буры, пятрухін, Азараў, Лібер ды іншыя, ад вашых дзеяньняў залежаць лёсы беларусаў, нажаль ці не, ўлічвайце гэтае ў сваёй працы, не псуйцё жыцьці беларусам, не падвяргайце іх рызыке быць арыштаванымі.
  • Юрый
    28.05.2025
    Давер да Азарава і яго прафесійнасці значна вышэйшы, чым да былога падаткавіка, які не зрабіў нічога супраць карнікаў рэжыму. Справа Азарава — публічная і шматразова пацверджаная. Усё можна праверыць.

Цяпер чытаюць

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?27

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?

Усе навіны →
Усе навіны

У бязлюднай зоне адчужэння на Гомельшчыне пачалі будаваць некалькі вышак сувязі4

Слуцкія даішнікі ўпершыню выехалі на патруляванне на матацыклах3

ААЭ гатовыя дапамагаць ЗША сілай адкрыць Армузскі праліў3

На Гомельшчыне ўжо пачалі адключаць ацяпленне — першымі ў краіне

У Мінску пасля рэканструкцыі адкрыўся спарткомплекс «Дынама». Кніжнага кірмаша там больш не будзе ФОТЫ1

Інфармацыя пра справаздачы Крамлю яшчэ больш зменшыла перадвыбарчыя рэйтынгі партыі Орбана5

«Я заўсёды ведаў, што яны папяровы тыгр». Трамп заявіў, што разглядае магчымасць выхаду з НАТА12

«Усе гундзелі, бурчэлі». Лукашэнка расказаў, што ў войску былі незадаволеныя, што навучаць іх запрасілі вагнераўцаў8

МЗС Беларусі «пакуль не бачыць гатоўнасці літоўскага боку да сур'ёзнай размовы»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?27

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць