Грамадства44

Упершыню за апошнія пяць гадоў у Мінску павялічылася колькасць самагубстваў

Упершыню за апошнія пяць гадоў у Мінску павялічылася колькасць самагубстваў, паведаміў першы намеснік старшыні камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Дзмітрый Чараднічэнка 13 лютага на калегіі камітэта паводле вынікаў працы ў 2014 годзе. 

Згодна з яго словамі, у 2014 годзе скончылі жыццё самагубствам 182 жыхары сталіцы, што на 10 чалавек, ці на 5,8%, больш, чым годам раней. Сярод асоб працаздольнага ўзросту колькасць самагубстваў павялічылася на 9,7%. 

У цэлым у Мінску лік памерлых ад знешніх прычын (выпадковыя ўтапленні, самагубствы, забойствы, выпадковыя атручэнні алкаголем, ДТЗ) зменшылася на 6%. У выніку знешніх прычын загінулі 1.334 чалавекі, у тым ліку 887 — у працаздольным узросце. 

«Нягледзячы на негатыўную дынаміку, паказчык суіцыдаў не выходзіць за межы так званай нізкай нормы паводле крытэрыяў СААЗ. Аднак нельга зніжаць увагу ў дачыненні да праблемы. Наша задача – прафілактыка суіцыдальных паводзін», – сказаў Чараднічэнка. 

Старшыня камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Ігар Юркевіч адзначыў, што суіцыды, як правіла, учыняюцца ў наркатычным і алкагольным ап'яненні, таму ўсё больш актуальным становіцца «цеснае міжведамаснае ўзаемадзеянне па прадухіленні гэтых страт». У якасці дзейсных мер, прынятых у сферы прафілактыкі самагубстваў, Юркевіч назваў дзяржаўную палітыку па барацьбе з распаўсюджваннем наркотыкаў, у прыватнасці спайсаў. 

Беларусь, паводле крытэрыяў СААЗ, з'яўляецца краінай з высокім узроўнем суіцыдаў, якім лічыцца 20 выпадкаў на 100 тыс. насельніцтва. З 2002 па 2013 год гэты паказчык знізіўся на 39,6% — з 33,3 да 20,1 выпадку на 100 тыс. насельніцтва. У Мінску ў абсалютных лічбах і ў разліку на 100 тыс. насельніцтва ўзровень самагубстваў на працягу апошніх гадоў быў прыкладна ў два разы меншы, чым у цэлым па краіне. 

Дактары заклікаюць у выпадку ўзнікнення псіхалагічных праблем звяртацца да спецыялістаў, а таксама на лінію экстраннай псіхалагічнай дапамогі. Тэлефон для дарослых у Мінску: (017) 290-44-44; для дзяцей і падлеткаў: (017) 246-03-03; бясплатны тэлефон дзіцячай лініі МГА «Разуменне»: 8-801-100-1611.

Каментары4

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Топ-100 кампаній Польшчы з беларускімі каранямі ўзначаліў EPAM, у спіс увайшла і кампанія Сахашчыка2

Топ-100 кампаній Польшчы з беларускімі каранямі ўзначаліў EPAM, у спіс увайшла і кампанія Сахашчыка

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Кіроўцы фур, з якіх атакавалі вайсковыя аэрадромы ў Расіі, не ведалі пра аперацыю «Павуцінне»1

Колькі каштуюць ягады, гародніна і садавіна на «Камароўцы»3

У Беларусі няма бульбы, а ў Японіі дэфіцыт рысу1

Зяленскі расказаў, чыя зброя выкарыстоўвалася ў аперацыі «Павуцінне»

Ліса перайшла дарогу на зялёнае ў Гродне ВІДЭА

У мінскай краме прадаюць «нарвежскі» сыр ад беларускага вытворцы па 160 рублёў за кілаграм9

Пяць гадоў таму арыштавалі Паўла Севярынца1

Эдуарда Малафеева не запрасілі на адкрыццё Нацыянальнага стадыёна6

Трамп: Украіна сама справакавала расійскія ўдары40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Топ-100 кампаній Польшчы з беларускімі каранямі ўзначаліў EPAM, у спіс увайшла і кампанія Сахашчыка2

Топ-100 кампаній Польшчы з беларускімі каранямі ўзначаліў EPAM, у спіс увайшла і кампанія Сахашчыка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць