У Аўстрыі забароняць выкідваць пратэрмінаваныя прадукты: іх будуць раздаваць бясплатна
Урад Аўстрыі забароніць выкідваць прыдатныя да ўжывання прадукты: крамы будуць абавязаны раздаваць пратэрмінаваныя тавары бясплатна праз спецыяльныя дабрачынныя арганізацыі.
Такі крок прадугледжаны ў праграме новага кабінета міністраў - кааліцыі з партыі «Зялёныя» і нацыяналістаў з Аўстрыйскай народнай партыі (АНП). Згодна з планам дзеянняў супраць харчовых адкідаў, дзяржава сумесна з бізнэсам і некамерцыйнымі арганізацыямі створыць каардынацыйны цэнтр, які будзе размяркоўваць прадукты сярод тых, хто мае патрэбу, і кантраляваць іх якасць.
За аснову ўзялі досвед Францыі, дзе падобная сістэма працуе з 2016 года. Аналагічная сістэма ёсць у Італіі, а таксама ў Капенгагене.
Каментары