Ціханоўская сустрэлася з прэм'ерам Літвы ў дзень спынення транзіту калію
31 студзеня адбылася сустрэча Святланы Ціханоўскай з прэм'ер-міністрам Літвы Інгрыдай Шыманіце. Ціханоўская падзякавала ўраду Літвы за цвёрдую палітычную пазіцыю і падтрымку беларусаў, а таксама падала прапановы па далейшым супрацоўніцтве і пажаданай падтрымцы, паведамляецца ў яе тэлеграм-канале.

Адзначыўшы як пазітыўны факт тое, што з 1 лютага Літва спыняе транзіт беларускага калію, і гэта павінна паўплываць на «кашалькі» рэжыму,
Ціханоўская падкрэсліла, што трэба працягваць эканамічны ціск на рэжым і надалей, бо ён не спыняе рэпрэсіі ўнутры краіны.
Таксама лідарка беларускіх дэмакратычных сілаў перадала Шыманіце пакет прапаноў па падтрымцы беларускай дыяспары ў Літве і рэлакантаў у гэту краіну. Прапановы тычыліся пытанняў атрымання візаў, афармлення дакументаў на пражыванне, працаўладкаванні, псіхалагічнай і медыцынскай дапамогі, а таксама культурных праектаў.
Сярод іншага Ціханоўская адзначыла, што можа быць важна аказаць візавую падтрымку тым беларускім рэлакантам, якія ў святле патэнцыйнай пагрозы вайны могуць быць вымушаныя неўзабаве пакінуць Украіну.
Урэшце Святлана Ціханоўская запрасіла Інгрыду Шыманіце ўзяць удзел у Беларускім бізнэс-форуме ў Вільні 22-23 лютага.
Чытайце таксама:
Сёння вечарам праз Літву пройдуць апошнія цягнікі з грузам «Беларуськалія»
Святлана Ціханоўская стэлефанавалася з СЕО Ryanair
Святлану Ціханоўскую зноў вылучылі на Нобелеўскую прэмію міру
-
«Мікалая білі, дзе толькі яго бачылі». Пра катаванні зняволенага анархіста Дзядка расказала адвакатка Мацкевіч
-
Ці лятае Ціханоўская бізнэс-класам і як міністр замежных спраў Польшчы падкінуў яе на сваім самалёце
-
Ці можа пасажыр з верхняй паліцы ў цягніку прымусіць чалавека з ніжняй падзяліцца месцам? Не ўсё так проста
Каментары